Рэпрэсіі і здзекі, спроба выкінуць царкву з штодзеннага жыцця людзей – пра ўсё гэта размаўлялі ўдзельнікі курса “Праваслаўная царква ў Беларусі ў гістарычнай прасторы ХХ ст” у час чарговай лекцыі Святланы Сілавай, якая адбылася 7 сакавіка.
З 1917 па 1939 гг. беларускае праваслаўе перажывала адныя з найбольш цяжкіх часоў за ўсю гісторыю свайго існавання. Прыход да ўлады бальшавікоў, шматлікія баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі, падзел яе на дзьве часткі наўпрост адбіліся на жыцці беларускага святарства, асабліва ў БССР.
Да 1936 года у савецкай Беларусі была зачынена 1 371 царква (засталіся працаваць усяго 74 храмы). Каля 2 000 святароў былі растраляныя ці загінулі ў ГУЛАГу.
Топ фактаў пра праваслаўную царкву ў савецкай Беларусі ў пачатку ХХ ст :
- Вядзенне антырэлігійнай прапаганды было адной з асноўных задач савецкай улады. Візуалізацыі ў гэтым працэссе надавалася вялікая роля. Былі выдадзены шматлікія плакаты, і нават у школах распаўсюджавался антырэлігійны буквар.
- Савецкія ўлады ажыцяўлялі праект па расколу праваслаўнай царквы, які называўся “Абнаўленцы”.
- Дзеля таго, каб забяспечыць заводы па чэканцы манет меддзю, кіраўніцтва бальшавікоў выдала пастанову аб зняцці званоў з храмаў і цэркваў. Многія званы з беларускіх храмаў былі знятыя і вывезеныя ў глыб Расеі яшчэ ў часы Першай Сусветнай вайны і зніклі там без слядоў.
- У савецкія часы святары абавязаны былі ўзгадняць час, калі можна было званіць у званы. Атрымаць такое ўзгадненне было вельмі цяжка. Вельмі арыгінальную фармулёўку адмовы атрымалі ў кафедральным саборы Гродна. Святарам было забаронена званіць, таму што гэта перашкаджае студэнтам, якія вучыліся ў суседнім з храмам будынку ўніверсітэта.
- У сістэме лагероў быў лагер пад назвай “Алжыр”. Ён знаходзіўся ў Казахстане і туды адсылалі жонак ворагаў народа. Некаторы час таму вышлі успаміны жонкі святара, якая прайшла праз гэты лагер. Яна узгадвала, як мясцовыя дзеці кідалі ім сушаны авечы сыр пад выглядам камянёў, каб ахоўнікі лагера не здагадаліся, што гэта ежа.
Больш цікавых фактаў шукайце ў запісе гэтых заняткаў.
У час наступнай сустрэчы ў межах гэтага курса (14 сакавіка) вы даведаецеся пра тое, як далей змянялася становішча царквы ў першай палове ХХ ст.
Запісацца на гэтыя заняткі можна па гэтай спасылцы.