Пра тое, як склаўся лёс праваслаўнай царквы ў перыяд паміж рэвалюцыяй 1917 г. і пачаткам Другой Сусветнай ваны ў 1939 г., распавядала 14 сакавіка ў час чарговай лекцыі Віртуальнага Універсітэту Святлана Сілава.
На царкоўнае жыццё можна адбіліся вірлівыя падзеі, якія разгарнуліся на беларускіх землях пасля 1917 г. Адраджэнне Польскай дзяржавы і яе імкнене да аднаўлення гістарычных межаў 1772 г. сутынулася з імкненнем бальшавікоў да сусветнай рэвалюцыі. Вынікам стала савецка-польская вайна, у час якой Саветы на чале з Тухачэўскім даодзяць амаль да Варшавы, але затым церпяць там ганебную паразу.
Вайна скончаецца падпісаннем Рыжскага міру у сакавіку 1921. Па яго ўмовах Заходняя Беларусь уваходзіць у склад Польшчы, что змяняе ўмовы існавання праваслаўнай царквы на нашых землях.
Канстытуцыя Рэчы Паспалітай прадугледжвала свабоду веравызнання для праваслаўнай царквы.
Разам з тым, праваслаўе атаемамлялася польскімі ўладамі з рэлігіяй, якая была насаджаная на гэтых землях прымусова ўладамі Расіі. Таму ў 20-30 гады актыўна праводзілася палітыка рэвіндыкацыі (канфіскацыі маёмасці праваслаўнай царквы і перадача яе каталіцкаму касцёлу) і паланізацыі.
Для духоўнай апекі над праваслаўнымі ў Польскай дзяржаве была створана праваслаўная мітраполія з мітрапалітнай кафедрай у Варшаве.
У межах Віленскай, Гродзенскай і Пінскай епархій дзейнічала каля 800 храмаў і 5 манастыроў.
Адной з драматычных падзей у гісторыі праваслаўнай царквы таго часу стала забойства мітрапаліта Холмскага і Варшаўскага Георгія. Ён быў застрэлены архімандрытам Смарагдам 8 лютага 1923 года ў мітрапалічым палацы Варшавы. Невядома, як яму удалося пранесці зброю. Гэтая падзея была адлюстравана карыкатурай у газеце “Савецкая Беларусія”.
Больш цікавых фактаў шукайце ў запісе гэтыга занятка.
У час наступнай сустрэчы ў межах гэтага курса (21 сакавіка) вы даведаецеся пра тое, што адбывалася з праваслаўнай царквой у часы Вялікай Айчыннай Вайны.