Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

У беларуская гісторыі хапае жанчын, якія праславіліся сваімі нестандартнымі для таго часу прадпрймальніцкімі ўчынкамі. Менавіта такім гераіням свайго часу была прысвечаная чарговая сустрэча Віртуальнага Універсітэту, якую правяла кандыдат гістарычных навук, дацэнт Святлана Сілава.

Бона Сфорца – крызіс-менеджэрка Вялікага Княства Літоўскага, самая ўплывовая жанчына свайго часу, пра якую складалі розныя паданні і плёткі. 

Бона была трэцяй дачкой міланскага герцага Джана Галеаца Сфорца, атрымала бліскучаю адукацыю, і была сасватана сваім дзедам, Неапалітанскім Каралём, Жыгімонту І Старому. На момант шлюбу Боне было 24 гады, а Жыгімонту І – 51. 

Бона Сфорца прывезла разам з сабой на нашыя землі Італьянскае Адраджэнне і свой двор: майстроў, архітэктараў, посуд, відэльцы, зеляніну, італьянскае віно і шмат чаго іншага.

Зразумела, што ад маладой каралевы чакалі хлопчыка, і нарэшце ў Жыгімонта І і Боны нарадзіўся сын, Жыгімонт ІІ Аўгуст. Агулам у іх было 4 дзяцей: 1 хлопчык і 3 дзяўчынкі, якія былі сэнсам жыцця Боны Сфорцы.

Усё сваё жыццё яна паклала на тое, каб зрабіць дзяцей незалежнымі ад магнатаў і шляхты, асабліва Радзівілаў, і ў яе гэта атрымалася. 

Калі Жыгімонту ІІ было 10, сейм абраў яго наступным князем ВКЛ. Яна не прасіла ў Жыгімонта Старога ў падарункі дыямантаў, а прасіла землі, на якіх будавала фальваркі, дарогі і масты, праводзіла рэформы.

Але аднойчы здарылася тое, чаго Бона Сфорца баялася найбольш. 

Яе сын Жыгімонт ІІ Аўгуст ажаніўся на Барбары Радзівіл. Тая ў хуткім часе памірае і амаль што ўсе ўпэўненыя, што яе атруціла каралева-маці. 

Бона Сфорца вяртаецца на радзіму, у Італію. Там яна будзе атручана сваім пляменнікам і памрэ ва ўзросце 63 гадоў.

Ганна-Катажына Радзівіл з роду Самгушкаў. Гэтая жанчына нарадзіла 17 дзяцей, з якіх выжылі толькі 6. Цётка Ганны Катажыны выдала яе замуж за свайго сына Караля Станіслава Радзівіла (гэтую вельмі цікаваю гісторыю раім падрабязней паслухаць у запісе лекцыі).

Ганна-Катажына і Караль жывуць шлюбам і паважаюць адзін аднаго, але жыццё складваецца так, што Караль Станіслаў памірае і на плячах Ганны застаецца 4 дачкі і 2 сыны. Адначасова Ганна Катажына сама хварэе і амаль месяц не ўстае з ложка.

Тым не менш, яна знаходзіць сілы і пачынае займацца гаспадаркай, адбудоўвае Нясвіж, дарогі, мануфактуры, пастаялыя двары. У Слуцку яна будуе суконную фабрыку, займаецца дыямантамі. 

Яна адна з першых зразумела, што ў бізнесе ўсё залежыць ад працаўнікоў.  Таму яна запрашае замежных майстроў, каб яны вучылі мясцовых працаваць, будуе тут для іх жытло, лякарню і прытулкі для сірот.

Магдалена Радзівіл, ці Марыя Магдалена Завішы, выдатная беларуская жанчына, якая ніколі не лічыла сабе полькай, а казала, што яна беларуска літоўскага паходжання. 

Яе другім мужам быў князь Мікалай Вацлаў Радзівіл, малодшы за яе на 19 год, але шлюб іх быў ня доўгі, таму што Мікалай загінуў пад час  Вайны. 

Пасля яго смерці яна пераязджае ў Мінск. У Мінску яна доўгі час арандавала сем пакояў першага паверху ў даходным доме Абрампольскага. Гэтае месца робіцца цэнтрам усяго беларускага ў той час.

Магдалена падтрымлівае беларускую літаратуру, фінансуе выданні кніг і часопісаў, “Загляне сонца ў ваконца” і “Нашай Нівы”. Яна адчыняе школы, сялянскія крамы, суполкі цвярозасці. Усё яе справаводства вялося на беларускай мове.

Гэта гісторыі толькі некалькіх з цэлай плеяды выбітных беларускіх жанчын, якія пакінулі свой заўважны след у беларускай гісторыі. Больш інфармацыі і цікавых фактаў шукайце ў прэзентацыі Святланы і ў запісе гэтых заняткаў.

Дата: 12 сакавіка 2024

Час: 19.00-21.00 (Мінск)

Асобы Гісторыя Беларусі

Дата: 5 сакавіка 2024

Час: 19.00-21.00 (Мінск)

Асобы Гісторыя Беларусі

Паглядзець анонс занятка
Васіль Быкаў і яго Мефістофель

Дата: 26 кастрычніка 2023

Час: 18:30

Гісторыя Беларусі

Дата: 26 кастрычніка 2023

Час: 18:30-20:00

Гісторыя Беларусі

Дата: 21 сакавіка 2023

Час: 18:30

Гісторыя Беларусі

Бліжэйшыя заняткі

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна і адкуль яна ўзялася? Якія ёсць віды мікразеляніны і ў чым іх карысць? Што патрэбна для вырошчвання мікразеляніны? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Яўгена Калача ў Віртуальным універсітэце.

Экалогія

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як пераўвасобіць прынцыпы ўстойлівага развіцця ў эфектыўныя дзеянні? Што такое праекты на прынцыпах устойлівага развіцця і як іх ажыццяўляць? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Алега Сівагракава ў Віртуальным універсітэце. Пасля заняткаў вы будзеце разумець, як лепш пачынаць сваю справу і што можа спрыяць таму, каб яна была ўстойлівая (у розным разуменні гэтага тэрміна), і як атрымліваць асалоду ад жыцця на прынцыпах устойлівага развіцця.

Экалогія

Фемінітывы: трэнд ці беларуская традыцыя?

Фемінітывы: трэнд ці беларуская традыцыя?

Што такое фемінітывы і інклюзіўная мова? Як ужываць фемінітывы і інклюзіўную мову ў паўсядзённым і прафесійным жыцці? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Дар’і Трафімавай у Віртуальным універсітэце.