Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Якія інструменты лепей выкарыстоўваць для заняткаў у Zoom, на што трэба абапірацца падчас выбару гэтых – гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі ўдзельнікі і ўдзельніцы заняткаў на курсе Дзіяны Ляшкевіч.

Дзеля таго, каб абраць інструменты, ці некалькі інструментаў, якія вы будзеце выкарыстоўваць на сваіх занятках, трэба ўлічваць вашы мэты. Адныя інструманты дапамогуць вам арганізаваць групавую працу, іншыя – праверыць веды, сабраць пытанні, правесці гульню і г.д. Важна таксама разумець, наколькі лёгка будзе прыстасаваць той альбо іншы інструмант пад свае задачы.

У час заняткаў Дзіяна распавяла пра тое, як карыстацца інтэрактыўнымі дошкамі, сервісамі для стварэння апытанак і віктарын. 

Інтэрактыўныя дошкі

Адна з самых папулярных дошак – Google Jamboard. Яна зручная менавіта сваёй прастатой, таму што доступ туды не патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Google Jamboard можна зрабіць праз Google Дыск, які зараз ёсць амаль у кожнага і кожнай з нас.

Padlet – другі папулярны варыянт, які працуе з толькі камп’ютара, асаблівасць гэтай дошкі ў тым, што яе функцыянал больш складаны і ў ты ж момант больш прыгожы, таму што ён дадае магчымасць змяняць фоны на асабістыя, ствараць інтэрактывы, дадаваць розную інфармацыю.

Miro+Miroverse – гэта бясконцая дошка, функцыянал якой дазваляе ствараць розны інтэрактыўны кантэнт, інтэграваць фота, відэа, аўдыё-матэрыялы, а таксама абіраць розныя шаблоны для групавой і індывідуальнай працы.

Сервісы для правядзення апытанняў 

Mentimeter – анлайн-сэрвіс, які дазваляе распрацоўваць розныя апытанкі для вашай аўдыторыі, кшталту квізаў, пытанняў з вялікай колькасцю адказаў, ці аблокаў слоў. Бясплатна можна зрабіць два слайды з інтэрактыўнымі заданнямі.

У Mentimeter ёсць альтэрнатыва – ahaSlides, па функцыяналу гэта два амаль што аднолькавых інструменты. Паспрабуйце папрацаваць з ім, каб зразумець, які асабіста для вас больш зручны.

Сервісы для стварэння віктарын 

Kahoot! – вельмі папулярны ангельскамоўны інструмент для віктарын, які можна па загружанасці параўнаць з Zoom. Бясплатнай версіі хапае для стварэння невялічкіх віктарын. Вашы ўдзельнікі і ўдзельніцы далучаюцца да Kahoot! па спасылцы ці к’юар-коду, звычайна на маніторы яны бачаць пытанне, а праз тэлефон адказваюць.

Quizizz – крыху падобны на Kahoot! інструмент, але ім лепей карыстацца,  калі вы жадаеце даць кожнаму ўдзельніку ці ўдзельніцы асабісты тэст.

Як карыстацца гэтымі інструментамі, і якія падводныя камяні яны маюць, вы можаце паглядзець у запісах заняткаў на нашым YouTube канале.

Вядучая

Дзіяна Ляшкевіч

Маркеталагіня і адукатарка. У сферы маркетынгу працуе 8 гадоў, а ў сферы нефармальнай адукацыі — 4 гады. За гэты час распрацавала з нуля тры анлайн-курсы па лідарскіх навыках і прасоўванні і правяла не менш за 50 трэнінгаў і лекцый па гэтых жа тэмах. Удзел у гэтых занятках узяло больш за тысячу чалавек.

Бліжэйшыя заняткі

Няма бліжэйшых заняткаў