Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Што трэба ўлічваць пры планаванні заняткаў, на якія тэхнічныя моманты трэба звяртаць асаблівую ўвагу, як арганізаваць працоўнае месца для Zoom – гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі ўдзельнікі і ўдзельніцы чарговай лекцыі Дзіяны Ляшкевіч.

Любое мерапрыемства ў Zoom патрабуе тэхнічнай падрыхтоўкі па наступных напрамках: камера, гук, падрыхтоўка спікера.

Калі гаворка ідзе пра камеру і відэа, трэба звярнуць увагу на святло ў памяшканні, дзе вы плануеце праводзіць заняткі, каб вас нічога не перазасвечвала і не зацямняла. 

Таксама трэба ўлічваць ваш фон – нічога не павінна адцягваць увагу гледачоў, таму, калі не атрымліваецца знайсці нейтральны фон, магчыма выкарыстаць замыльванне ў Zoom. Што датычыцца якасці, вы можаце выкарыстоўваць асобныя вебкамеры, ці тэлефон, дзеля таго, каб якасць карцінкі была лепшай.

Каб напрацягу заняткаў і мерапрыемстваў гук у Zoom вас не падводзіў, лепей час ад часу глядзець ці працуе ваш мікрафон. Таксама ў Zoom ёсць магчымасць накладваць фільтры на гук, і тады ён заглушае ўсё іншае, акрамя голасу, але лепей абіраць для заняткаў ціхія месцы.

Вельмі важна, каб да заняткаў былі падрыхтаваныя не толькі тэхнічныя налады, аде і сам спікер. Прыйсці загадзя, спраздзіць працу камп’ютара, забяспечыць сябе гарбатай ці вадой і г.д.

Таксама пад час падрыхтоўкі спікеру варта задаваць сабе пытанне кшталту: “Ці гэта цікава маёй аўдыторыі?”, каб матэрыялы і інфармацыя былі карыснымі для аўдыторыі.

Чым лепей структураваны вашы заняткі ў Zoom, тым цікавей будзе вашым удзельнікам і ўдзельніцам.

Звычайна структура заняткаў у Zoom складаецца з наступных частак:

  • Адкрыццё сустрэчы (некалькі хвілін на збор удзельнікаў, пачатковы слайд, ці нават фонавая музыка);
  • Разагрэў аўдыторыі і важная інфармацыя (структура і правілы сустрэчы, знаёмства, інфармацыя з папярэдніх заняткаў і г.д.);
  • Тэарэтычны блок;
  • Практычны блок;
  • Падсумаванне вынікаў.

Таксама ў час заняткаў Дзіяна распавяла пра аптымальны час на той альбо іншы блок і пра магчымыя фарматы анлайн-заняткаў, свае асабістыя “фішкі” і прыклады – усё гэта вы можаце паглядзець у запісах заняткаў на нашым YouTube канале.

Вядучая

Дзіяна Ляшкевіч

Маркеталагіня і адукатарка. У сферы маркетынгу працуе 8 гадоў, а ў сферы нефармальнай адукацыі — 4 гады. За гэты час распрацавала з нуля тры анлайн-курсы па лідарскіх навыках і прасоўванні і правяла не менш за 50 трэнінгаў і лекцый па гэтых жа тэмах. Удзел у гэтых занятках узяло больш за тысячу чалавек.

Бліжэйшыя заняткі

Няма бліжэйшых заняткаў