Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Асаблівасці правядзення адукацыйных анлайн мерапрыемстваў, новыя фішкі Zoom, тэхнічная і маральная падрыхтоўка да анлайн мерапрыемства – гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся ў час першых заняткаў курса Дзіяны Ляшкевіч, які распачаўся ў Віртуальным Універсітэце.

У час заняткаў адукатарка распавядала пра розныя функцыі Zoom, пакрокава апісала алгарытм стварэння анлайн мерапрыемства, падзялілася сваім досведам працы ў галіне і цікавымі кейсамі.

Вось некаторыя парады ад Дзіяны па планаванні онлайн мерапрыемстваў:

  • добра прадумайце ідэю, дзеля якой вы збіраецеся арганізаваць онлайн мерапрыемства;
  • вызначцеся з мэтавай аўдыторыяй: што гэта за людзі, якія ў іх патрэбы;
  • разлічыце час;
  • улічыце рызыкі, якія могуць узнікнуць у час мерапрыемства (напрыклад, з рэгістрацыяй удзельнікаў, рассылкай ім спасылак на ЗУМ, кепскім інтэрнэтам і г.д.)

Топ-3 цікавых фактаў пра Zoom з лекцыі Дзіяны Ляшкевіч:

  • З кожным новым абнаўленнем у Zoom з’яўляюцца новыя функцыі, а разам з імі могуць з’яўляцца і новыя “глюкі”. Калі ад гэтых тэхнічных збояў нам не ўберагчыся, то своечасовае знаёмства з новым функцыямі вельмі палягчае карыстанне праграмай.
  • Zoom даступны праз браўзер і праз дадатак для кампутара ці тэлефона. Каб змяніць пашыраныя налады вашага мерапрыемства, дадатку не дастаткова, трэба заходзіць у ваш профіль праз браўзер.
  • Трэба ўлічваць моц вашага камп’ютара, абіраючы Zoom інструмантам для вашага мерапрыемства. Праграма патрабуе шмат рэсурсаў і ёсць рызыка, што пры адначасовам з іншымі праграмамі выкарыстанні кампутар будзе “завісаць”.

На наступных занятках, якія пройдуць 25 красавіка, удзельнікі будуць знаёміцца з тым, як забяспечыць актыўнае ўзаемадзеянне з аўдыторыяй у час онлайн мерапрыемстваў.

Вядучая

Дзіяна Ляшкевіч

Маркеталагіня і адукатарка. У сферы маркетынгу працуе 8 гадоў, а ў сферы нефармальнай адукацыі — 4 гады. За гэты час распрацавала з нуля тры анлайн-курсы па лідарскіх навыках і прасоўванні і правяла не менш за 50 трэнінгаў і лекцый па гэтых жа тэмах. Удзел у гэтых занятках узяло больш за тысячу чалавек.

Бліжэйшыя заняткі

Няма бліжэйшых заняткаў