Правы і абавязкі вайсковага святарства, знакамітыя обер-святары, асаблівасці франтавых цэркваў, што адбывалася з салдатамі-вернікамі розных канфесій пад час Першай Сусветнай Вайны – пра ўсё гэта размаўлялі ўдзельнікі курса “Праваслаўная царква ў Беларусі ў гістарычнай прасторы ХХ ст” на чарговай лекцыі Святланы Сілавай 28 лютага.
Дзейнасць вайсковага святарства з’яўляецца адной з малавядомых старонак Беларускага праваслаўя. Адной з крыніц інфармацыі пра вайсковых святароў з’яуляюцца памятныя кніжкі губерній, у якіх пералічана святарства з інфармацыяй пра ўзнагароды і час дзейнасці.
У абавязак вайсковых святароў ўваходзілі малебны перад пачаткам бітвы, перад адпраўленнем у паход, перад святочным парадам. Яны таксама асвячалі сцягі вайсковай часткі, праводзілі службы ў час палкавых святаў. Удзельнікі лекцыі даведаліся, як выглядалі гэтыя абрады і вайсковыя храмы у той час.
Топ-5 цікавых фактаў пра вайсковае праваслаўнае святарства ў Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя:
- Палкавыя святары прыраўноваліся да афіцэраў ў званні капітана. Гэта азначала, што іх заробак і ўмовы працы былі афіцэрскімі.
- Пад час Першай сусветнай вайны былі эвакуяваныя не толькі праваслаўныя святары, але і царкоўный рэчы. Так, з Мінска у Разань пераправілі экспанаты царкоўна-археалагічнага музея. З Полацка ў Растоў Вялікі – мошчы Прападобнай Еўфрасінні.
- У мірны час пад кіраўніцтвам вайсковага протапрэсвітара было 730 святароў, а у час вайны іх колькасць павялічылася да 5000 чалавек.
- У італьянскім горадзе Монтэ Касіна ў часы Другой сусветнай вайны асобую ролю адыграла падраздзяленне “Зубр”, якое складалася з выхадцаў з Заходняй Беларусі. Таму на могілках у гэтым горадзе можна пабачыць имёны салдат з Ліды, Гродна, Слоніма, Ваўкавыску.
- У часы Першай Сусветнай Вайны фронт прайшоу праз Смаргонь. Менавіта там адбваліся жорсткія баі і менавіта там упершыню быў выкарастаны атрутны газ. Абарона Смаргоні доўжылася 810 дзён.
Больш цікавых фактаў шукайце у запісе гэтых заняткаў.
У час наступнай сустрэчы ў межах гэтага курса (7 сакавіка) вы даведаецеся пра тое, якія выпрабаванні чакалі праваслаўнух святароў у пасляваенны час і ў перыяд рэпрэсій.
Запісацца на гэтыя заняткі можна па гэтай спасылцы.