Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Амаль любую праблему ў рабоце грамадскага транспарту пры пэўнай настойлівасці, разуменні як-што працуе і хто за-што адказвае, гатоўнасці пачакаць, можна вырашыць у самых складаных выпадках за год. 

Наведайце нашыя заняткі і пераканайцеся ў гэтым!

У час заняткаў мы: 

  • паразмаўляем пра мэты і функцыі сістэм грамадскага транспарту; 
  • сфармуем для сябе прычыны такога яго цяперашняга стану;
  • параўнаем сістэмы розных градоў Беларусі з некаторымі замежнымі гарадамі; 
  • разбярэмся ў стандартах і дакументах, у адпаведнасці з якімі  працуе грамадскі транспарт у Беларусі;
  • паразмаўляем пра ролю розных дзяржаўных структур у арганізацыі работы транспарту і зразумеем, на што звяртаць увагу ў пісьмовых зваротах наконт паляпшэння якасці работы транспарту;
  • пазнаёмімся з канцэптам MaaS;
  • пабачым будучыню беларускага транспарту вачыма супрацоўнікаў дзяржструктур і сфармуем сваё бачанне;
  • зразумеем, як даследуюць попыт на паслугі транспарту і чаму ўсё ж такі лепей аплочваць праезд, а ў Менску яшчэ і прыкладваць картку да валідатара (спойлер: справа тут не ў штрафах).

Заняткі будуць цікавыя шырокаму колу асобаў, якія цікавяцца асновамі ўрбаністыкі і хочуць зрабіць свет вакол сябе лепшым. 

Дата: 2 мая 2024

Час: 19.00-20.30 па Мінску

Месца: ZOOM

Урбаністыка

Занятак скончыўся

Вядучы

Кірыла Сінюціч

У 8 год аб’ехаў амаль усе гарадскія маршруты аўтобусаў (не ездзіў толькі на могілкі і ў анклавы, бо было страшна), каб занесці іх маршруты і інтэрвалы ў адмыслова заведзены для гэтага сшытак. Даследчык усяго, што звязана з грамадскім транспартам Беларусі. Мае профільную вышэйшую адукацыю, скончыў магістратуру па спецыяльнасці “Транспарт”, перыядычна вядзе перапіску з дзяржструктурамі па ўдасканаленні грамадскага транспарту. Выкладчык ў адным з універсітэтаў Менска, выкладае “транспартныя” тэмы для студэнтаў і для спецыялістаў у гэтай сферы. Марыць стварыць ідэальную транспартную сістэму ў роднай краіне. Удзельнік праектаў Openstreetmap (там аматары малююць мапы ў вольны час), Moovit (схемы і расклады грамадскага транспарту, якія таксама падтрымліваюцца аматарамі).

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Уладзімір Караткевіч і яго час

Уладзімір Караткевіч і яго час

Што натхніла хлопчыка Уладзіміра, які нарадзіўся ў цалкам рускамоўнай сям'і стаць нацыянальна свядомым чалавекам? Як яму ўдавалася падманваць цэнзуру і пісаць пра несвабоднае жыццё ўсё, што ён думае і як гэта праходзіла ў друк? Чаму Уладзімір Сямёнавіч не любіў, калі яго называлі рамантыкам? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Васіля Дранько-Майсюка ў Віртуальным універсітэце.

Асобы

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна і адкуль яна ўзялася? Якія ёсць віды мікразеляніны і ў чым іх карысць? Што патрэбна для вырошчвання мікразеляніны? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Яўгена Калача ў Віртуальным універсітэце.

Экалогія

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як пераўвасобіць прынцыпы ўстойлівага развіцця ў эфектыўныя дзеянні? Што такое праекты на прынцыпах устойлівага развіцця і як іх ажыццяўляць? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Алега Сівагракава ў Віртуальным універсітэце. Пасля заняткаў вы будзеце разумець, як лепш пачынаць сваю справу і што можа спрыяць таму, каб яна была ўстойлівая (у розным разуменні гэтага тэрміна), і як атрымліваць асалоду ад жыцця на прынцыпах устойлівага развіцця.

Экалогія