Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Хутчэй за ўсё вы ўжо сутыкаліся з тэрмінам “устойлівае развіццё” і, магчыма, ён здаўся вам залішне навуковым і нават нудным. Аднак устойлівае развіццё – гэта сапраўды цікавая канцэпцыя, калі яе выкарыстоўваць у штодзённым жыцці. Гэтая дысцыпліна выкладаецца ў мностве ўніверсітэтаў свету.

Як пераўвасобіць прынцыпы ўстойлівага развіцця ў эфектыўныя дзеянні? Што такое праекты на прынцыпах устойлівага развіцця і як іх ажыццяўляць? Чаму супрацоўніцтва з мясцовай грамадой карысна для асабістага жыцця і як гэта ажыццявіць? Як спрыяць пазітыўнаму ўзаемадзеянню з прыродай на асабістым кутку зямлі, у прысядзібнай гаспадарцы, на лецішчы, ці падчас вандровак?

Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Алега Сівагракава ў Віртуальным універсітэце. Пасля заняткаў вы будзеце разумець, як лепш пачынаць сваю справу і што можа спрыяць таму, каб яна была ўстойлівая (у розным разуменні гэтага тэрміна), і як атрымліваць асалоду ад жыцця на прынцыпах устойлівага развіцця.

Вы зможаце скласці персанальны чэк-ліст “Шлях да ўстойлівага развіцця” і гэта адчыніць для вас новыя гарызонты.

Заняткі падыходзяць усім, хто цікавіцца практыкамі ўстойлівага развіцця і экалогіяй.

Дата: 3 снежня 2024

Час: 19.00 па Мінску

Месца: Zoom

Экалогія

Занятак скончыўся

Вядучы

Алег Сівагракаў

Вядомы эксперт па пытаннях устойлівага развіця. Займаецца гэтай тэмай амаль 20 гадоў і спалучае ў ёй навукова-даследчы падыход, праектную дзейнасць і асабістыя жыццёвыя практыкі. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт, былы прафесар БДУ, аўтар больш за 250 публікацый, у тым ліку кніг (адна з іх – на ангельскай мове). Мэнэджар, эксперт і кансультант многіх міжнародных праектаў пад эгідай Еўрапейскага Саюза, USAID, ПРААН, сааўтар больш 40 стратэгій устойлівага развіцця – ад нацыянальных, да лакальных – у Беларусі і Украіне. Вывучаў досвед устойлівага развіцця ў мностве краінаў свету, з’яўляецца сябрам Еўрапейскага вясковага парламенту (European Rural Parliament). І адначасова – захапляецца садаводствам, рэалізуе ідэі ўстойлівага развіцця на вясковай сядзібе, і папулярызуе іх праз курсы, семінары, публікацыі, праекты. Лічыцца евангелістам устойлівага развіцця ў Беларусі.

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Майстэрства сторытэлінгу. Як навучыцца распавядаць не толькі вуху, але і воку

Майстэрства сторытэлінгу. Як навучыцца распавядаць не толькі вуху, але і воку

Як кіраваць увагай гледачоў/слухачоў? Як трымаць перспектыву аповеду і што, наогул, гэта такое? Як выбудоўваць логіку і рабіць правільныя “сэнсавыя націскі”? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Паўла Гарадніцкага ў Віртуальным універсітэце.

Творчасць

Асэртыўнасць альбо як захаваць уласныя межы ў адносінах паміж людзьмі

Асэртыўнасць альбо як захаваць уласныя межы ў адносінах паміж людзьмі

Як выбудоўваць свае межы і цвяроза казаць “Не”? Якая стратэгія найлепш працуе пад час адстойвання сваіх інтарэсаў ў асабістых і прафесійных умовах? Як не баяцца адмаўляць людзям?

Як фунцыянуюць Злучаныя Штаты Амерыкі?

Як фунцыянуюць Злучаныя Штаты Амерыкі?

Навошта штаты аб’ядналіся? Чым адрозніваецца Палата Прадстаўнікоў у ЗША і ў Беларусі? Што такое POTUS, SCOTUS i FLOTUS? У якой партыі сядзяць найбольшыя ласуны. Чаму ў гэтай дэмакратыі прэзідэнта не абіраюць безпасрэдна? Чаму Трамп не такі страшны як нам падаецца, а Байдэн не такі эфектыўны як бы нам хацелася? І гэта толькі частка таго, што дапаможа нам зразумець, як функцыянуюць ЗША. Вы даведаецеся, як выбары і Канстытуцыя ўплываюць на жыццё амерыканцаў і функцыянаванне краіны. Асаблівую ўвагу звернем на ролю культурнай разнастайнасці і грамадзянскай супольнасці ў развіцці ЗША. Лекцыя разлічана на актыўнасць нашых слухачоў. Пад час нашых заняткаў віртуальна пашпацыруем па штатах, выбярэм свайго прэзідэнта і Кангрэс, а таксама вынесем свой вердыкт у ключавых для ЗША справах Вярхоўнага суда.

Геапалітыка