Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Як зладзіць анлайн-занятак так, каб удзельнікі не разбегліся праз 5 хвілін пасля пачатку? Як зрабіць так, каб аўдыторыя была актыўнай, а не хавалася за чорнымі квадрацікамі? 

Разбярэмся падчас анлайн-курса «Усё бачна, усё чуваць?»  

Заняткі будуць праходзіць па аўторках, пачатак у 18:30. 

18, 25 красавіка, 2 і 16 траўня.

Падчас заняткаў удзельнікі:

  • пазнаёмяцца з праграмай, даведаюцца асноўныя функцыі Zoom, важныя як для арганізатараў, так і для ўдзельнікаў;
  • даведаюцца аб неабходных арганізацыйных момантах: што важна ўлічыць перад пачаткам анлайн-заняткаў і пасля іх;
  • пазнаёмяцца з інтэрактыўнымі інструменты працы з аўдыторыяй падчас анлайн-заняткаў;
  • атрымаюць карысныя парады з досведу спікеркі.

Заняткі будуць праходзіць у інтэрактыўным фармаце з мінімумам тэорыі. 

Удзельнікі і ўдзельніцы будуць засвойваць метады і інструменты адразу на практыцы.

Курс будзе карысны для тых, хто:

— мае экспертызу ў пэўнай галіне і хоча дзяліцца гэтым з іншымі з дапамогай анлайн-мерапрыемстваў на платформе Zoom;

— ніколі не карысталіся праграмай Zoom як адукатары альбо маюць невялічкі досвед карыстання.

Для ўдзелу ў курсе важна:

— быць гатовымі далучацца да заняткаў з магчымасцю ўключыць камеру і мікрафон;

— далучацца да заняткаў з камп’ютара, пажадана мець пад рукой тэлефон;

— мець хуткае і стабільнае Інтэрнэт-спалучэнне.

Прадугледжаны матэрыялы для самастойнага засвойвання. Заняткі будуць праходзіць на беларускай мове.

Дата: 1 мая 2023

Час: 18:30

Месца: ZOOM

Курс па асновах працы ў Zoom

Занятак скончыўся
Даступны матэрыял па тэме
Усё бачна, усё чуваць?

Вядучая

Дзіяна Ляшкевіч

Маркеталагіня і адукатарка. У сферы маркетынгу працуе 8 гадоў, а ў сферы нефармальнай адукацыі — 4 гады. За гэты час распрацавала з нуля тры анлайн-курсы па лідарскіх навыках і прасоўванні і правяла не менш за 50 трэнінгаў і лекцый па гэтых жа тэмах. Удзел у гэтых занятках узяло больш за тысячу чалавек.

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Няма бліжэйшых заняткаў