Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Чаму УСТОЙЛІВАЕ РАЗВІЦЦЁ – гэта не толькі “Cool!”, але і адначасова і падмурак для поспеху? Прычым, ва ўсялякіх сферах дзейнасці, часта розных па тэматыцы і па масштабе справах – ад прафесійных да асабістых?

Што вымусіла чалавецтва заняцца тэматыкай устойлівасці? Як спалучыць традыцыі і інавацыі? Навошта нам ведаць пра комплекснасць і міждысцыплінарнасць? Чаму мы, людзі, можам навучыцца ў гусінай чарады? Адказы на гэтыя пытанні вы пачуеце падчас заняткаў, якія стануць уводзінамі ў тэорыю і практыку УСТОЙЛІВАГА РАЗВІЦЦЯ.

Хутчэй за ўсё вы ўжо сутыкаліся з гэтым тэрмінам, і, магчыма, ён падаўся вам празмерна навуковым і нават нудным. Але ж нездарма УСТОЙЛІВАЕ РАЗВІЦЦЁ выкладаецца ў мностве універсітэтаў свету. Невыпадкова МЭНЭДЖАР ПА ЎСТОЙЛІВЫМ РАЗВІЦЦІ – самая запатрабаваная прафесія ў Заходняй Еўропе ў гэтым годзе. Таму мае сэнс усё ж пазнаёміцца з гэтай канцэпцыяй і падумаць, як ёй карыстацца ў прыватным і прафесійным жыцці. І адчуць змены да лепшага.

Сустрэча будзе цікавай і для студэнтаў, і для старэйшых школьнікаў, і для людзей любога ўзроста – аматараў новых ведаў і уражанняў.

Тым больш, што суправаджаць вас ў гэтай вандоўцы будзе Алег Сівагракаў, які назапасіў і рады падзяліцца не толькі мноствам навуковых фактаў і статыстыкай, але і распавядзе шмат цікавых гісторый з летапісу ўстойлівага развіцця.

Занятак будзе праходзіць па-беларуску.

Заяўкі прымаюцца да 26 траўня.

Дата: 28 мая 2024

Час: 19.00-21.00 па Мінску

Месца: ZOOM

Экалогія

Запішыся!

Вядучы

Алег Сівагракаў

Вядомы эксперт па пытаннях устойлівага развіця. Займаецца гэтай тэмай амаль 20 гадоў і спалучае ў ёй навукова-даследчы падыход, праектную дзейнасць і асабістыя жыццёвыя практыкі. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт, былы прафесар БДУ, аўтар больш за 250 публікацый, у тым ліку кніг (адна з іх – на ангельскай мове). Мэнэджар, эксперт і кансультант многіх міжнародных праектаў пад эгідай Еўрапейскага Саюза, USAID, ПРААН, сааўтар больш 40 стратэгій устойлівага развіцця – ад нацыянальных, да лакальных – у Беларусі і Украіне. Вывучаў досвед устойлівага развіцця ў мностве краінаў свету, з’яўляецца сябрам Еўрапейскага вясковага парламенту (European Rural Parliament). І адначасова – захапляецца садаводствам, рэалізуе ідэі ўстойлівага развіцця на вясковай сядзібе, і папулярызуе іх праз курсы, семінары, публікацыі, праекты. Лічыцца евангелістам устойлівага развіцця ў Беларусі.

Іншыя бліжэйшыя заняткі