Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве
XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў залаты век?

XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў залаты век?

XVI стагоддзе займае асаблівае месца ў беларускай гісторыі. Статуты ВКЛ, Радзівілы, Будны, Гусоўскі, Скарына – спіс імёнаў і паняццяў з гэтай эпохі, знаёмых амаль кожнаму беларусу, можна яшчэ доўга працягваць. Часам можна пачуць, што гэта быў залаты век для нашай краіны і яе культуры.  XVI стагоддзе займае значнае месца і ў гісторыі ўсёй Еўропы. У […]

Новая энергія пасля 40: менапаўза без страху і табу

Новая энергія пасля 40: менапаўза без страху і табу

Усё, што вы хацелі ведаць пра менапаўзу, але баяліся спытаць! Гэты курс – унікальная магчымасць даведацца, што такое менапаўза, што адбываецца з целам жанчыны (ці любога чалавека, народжанага з дзеючымі яечнікамі) у гэты перыяд, чаму гэта датычыцца нават 35-гадовых і як мякка падтрымліваць сябе ў гэты час. Мы пагаворым пра гармоны, харчаванне, сон, рух і […]

Як навучыць Штучны інтэлект працаваць дакладна і па-чалавечы

Як навучыць Штучны інтэлект працаваць дакладна і па-чалавечы

Адны лічаць, што гэта чарадзейная палачка, якая можа выканаць любую задачу, толькі часам «тупіць» і часта прасіць перайсці на платную падпіску. Іншыя ўпэўнены, што гэта дурны інструмент, які пастаянна памыляецца, блытае факты і размаўляе на дзіўнай мове з англіцызмаў і скарачэнняў. Давайце разбірацца разам, хто мае рацыю! На занятку мы паспрабуем разабрацца, як зрабіць так, […]

Уладзімір Караткевіч: чалавек, які зрабіў немагчымае

Уладзімір Караткевіч: чалавек, які зрабіў немагчымае

Як ствараліся «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Каласы пад сярпом тваім», якія дэтэктыўныя хады суправаджалі змаганне за права друкавацца, якое эсэ пісьменніка выклікала сапраўдны скандал у брэжнеўскія часы? Заяўляйцеся на наш анлайн курс, прысвечаны знакамітаму беларускаму празаіку, паэту, драматургу, сцэнарысту і публіцысту Уладзіміру Караткевічу. Заняткі прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння творцы. Заняткі адбудуцца на платформе […]

Віртуальны Універсітэт: распачынаем новы сезон і запрашаем выкладчыкаў

Віртуальны Універсітэт: распачынаем новы сезон і запрашаем выкладчыкаў

Маеш шмат цікавай і карыснай інфармацыі, гатовы дзяліцца ёй з іншымі, хочаш быць патрэбным людзям? Запрашаем стаць часткай каманды “Віртуальнага Універсітэту” – адукацыйнай пляцоўкі для людзей усіх пакаленняў, якія хочуць развівацца і атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды. Наш дзявяты сезон “Віртуальнага Універсітэту” распачнецца ў лістападзе і будзе доўжыцца да лютага 2026 года.  […]

Дзякуй, што былі з намі! Да сустрэчы ў новым сезоне!

Дзякуй, што былі з намі! Да сустрэчы ў новым сезоне!

Двадцаць чатыры заняткі, некалькі сотняў слухачоў, тысячы праглядаў запісаў заняткаў у Ютубе, выкладчыкі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Чэхіі – такім быў Восьмы сезон Віртуальнага Універсітэту! Мы адкрывалі разам таямніцы гісторыі, разбіраліся з трэндамі ў эканоміцы, абмяркоўвалі, што нясе змяненне клімата і ці гатовыя мы да гэтага, вучыліся распавядаць гісторыі, выкарыстоўваць фемінітывы і казаць “Не!”. А […]

Жанчыны і мужчыны ў гісторыі Беларусі: невядомае пра вядомае

Жанчыны і мужчыны ў гісторыі Беларусі: невядомае пра вядомае

Пазнаёміцца з выбітнымі персаналіямі гісторыі Беларусі і іх унёскам у нашу спадчыну, паглядзець на гэтыя постаці з нязвыклага боку, зразумець, што гісторыю стваралі не толькі мужчыны. Запрашаем на цыкл лекцый Святланы Сілавай! Рагнеда і Рагвалод, Святаполк і Уладзімір, Міндоўг, Марта і Даўмонд, Брыгіта і Кейстут, Ганна і Вітаўт – і гэта толькі пачатак спіса персаналій, […]

Майстэрства сторытэлінгу. Як навучыцца распавядаць не толькі вуху, але і воку

Майстэрства сторытэлінгу. Як навучыцца распавядаць не толькі вуху, але і воку

Не сакрэт, што ад таго, як мы камунікуем, ад нашай упэўненасці, разняволенасці і эмацыйнасці ў публічным выступе ці прэзентацыі залежыць ці будуць нас слухаць, ці знойдуць нашы ідэі водгук, і нават, ці атрымаем мы працу, калі гутарка ідзе пра сумоў’е. Як кіраваць увагай гледачоў/слухачоў? Як трымаць перспектыву аповеду і што, наогул, гэта такое? Як выбудоўваць […]

Як фунцыянуюць Злучаныя Штаты Амерыкі?

Як фунцыянуюць Злучаныя Штаты Амерыкі?

Навошта штаты аб’ядналіся? Чым адрозніваецца Палата Прадстаўнікоў у ЗША і ў Беларусі? Што такое POTUS, SCOTUS i FLOTUS? У якой партыі сядзяць найбольшыя ласуны? Чаму ў гэтай дэмакратыі прэзідэнта не абіраюць безпасрэдна? Чаму Трамп не такі страшны як нам падаецца, а Байдэн не такі эфектыўны, як бы нам хацелася?   І гэта толькі частка таго, што […]

Асэртыўнасць альбо як захаваць уласныя межы ў адносінах паміж людзьмі

Асэртыўнасць альбо як захаваць уласныя межы ў адносінах паміж людзьмі

Як выбудоўваць свае межы і цвяроза казаць “Не”? Якая стратэгія найлепш працуе пад час адстойвання сваіх інтарэсаў ў асабістых і прафесійных умовах? Як не баяцца адмаўляць людзям? Усе гэтыя пытанні мы будзем абмяркоўваць на лекцыі Ганны Пятушэк у Віртуальным універсітэце. Ганна Пятушэк Блогерка і кіраўніца інстаграм і тэлеграм аккаўнтаў Падбадзёрка (акаўнт пра эмацыйны інтэлект і […]

Фемінітывы: трэнд ці беларуская традыцыя?

Фемінітывы: трэнд ці беларуская традыцыя?

Што такое фемінітывы і інклюзіўная мова? Як ужываць фемінітывы і інклюзіўную мову ў паўсядзённым і прафесійным жыцці?  Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Дар’і Трафімавай у Віртуальным універсітэце. Вы зразумееце, чаму фемінітывы і інклюзіўная мова з’яўляюцца адлюстраваннем не толькі сучасных працэсаў у грамадстве, але і беларускай культурнай традыцыі і ідэнтычнасці.  Дар’я Трафімава […]

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Хутчэй за ўсё вы ўжо сутыкаліся з тэрмінам “устойлівае развіццё” і, магчыма, ён здаўся вам залішне навуковым і нават нудным. Аднак устойлівае развіццё – гэта сапраўды цікавая канцэпцыя, калі яе выкарыстоўваць у штодзённым жыцці. Гэтая дысцыпліна выкладаецца ў мностве ўніверсітэтаў свету. Як пераўвасобіць прынцыпы ўстойлівага развіцця ў эфектыўныя дзеянні? Што такое праекты на прынцыпах устойлівага […]