Зазірнуць у будучыню альбо асновы футуралогіі
Каму з нас не хацелася зазірнуць у будучыню, уявіць, як будуць жыць людзі праз 20, 30, 100 год? У гэтым нам можа дапамагчы футуралогія (ад лац.: futurum - будучыня + грэч. logos - вучэнне) — навука, якая ахоплівае агульную канцэпцыю будучыні Зямлі і чалавецтва. У час гэтай сустрэчы вы пазнаёміцеся з асноўнымі правіламі мыслення пра будучыню, спосабамі яе вывучэння, паразважаеце пра тое, як можа выглядаць будучыня чалавецтва.