Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Як размаўляла Беларусь раней? Як на беларускіх землях на працягу стагоддзяў стваралася і развівалася моўная рэальнасць? 

На гэтым занятку мы паспрабуем разам разабрацца ў дынамічных этнамоўных працэсах і зразумець, што этналінгвістычная прастора Беларусі – гэта не проста геаграфічная мапа, а жывая сістэма ўзаемадзеяння розных этнічных анклаваў і культур.

Вы даведаецеся, як мова служыла інструментам для канструявання лакальных і нацыянальных ідэнтычнасцяў, якія ключавыя гістарычныя фактары паўплывалі на яе, і як навукоўцы сёння рэканструююць складаныя сэнсы і сістэмы пісьменства мінулага.

Наша сустрэча дакладна адрасавана тым, хто хоча пазнаёміцца з гісторыяй беларускага краю праз прызму мовы і культуры.

Падчас лекцыі вы даведаецеся:

  • Як і ў якіх умовах фарміравалася этналінгвістычная прастора Беларусі?
  • Якія ключавыя гістарычныя і культурныя працэсы паўплывалі на фарміраванне этналінгвістычнай прасторы Беларусі?
  • Якія асноўныя этнічныя анклавы былі задзейнічаны ў яе фарміраванні?
  • Якія асаблівасці і адметныя характэрныя рысы мае этнамоўная прастора Беларусі?
  • Як канструяваліся і рэканструяваліся ідэнтычнасці ў гэтай прасторы?

Пасля гэтага занятку вы зможаце:

  • Выкарыстоўваць аналіз: крытычна ацэньваць і прымяняць метадалогію этналінгвістыкі для даследавання складаных культурна-моўных сітуацый.
  • Бачыць гісторыю мовы: інтэрпрэтаваць гістарычныя тэксты і дакументы, разумеючы іх месца ў этнамоўнай прасторы мінулага.
  • Ідэнтыфікаваць уплыў: ідэнтыфікаваць фактары, якія ўплывалі на моўны выбар і моўную лояльнасць у розных гістарычных супольнасцях Беларусі.
  • Працаваць з крыніцамі: набыць навыкі работы з унікальнымі крыніцамі і матэрыяламі па гісторыі беларускага пісьменства і мовы.

Разынкамі заняткаў стане прэзентацыя вынікаў даследаванняў над рэканструкцыяй этнамоўнай прасторы Беларусі канца XVII– пачатку XX стст. (перыяду, ключавога для фарміравання сучаснай нацыі), а таксама прэзентацыя рэканструяванай сістэмы беларуска-габрэйскага пісьменства – наглядны прыклад міжкультурнага і моўнага ўзаемадзеяння ў цэнтры Еўропы.

Занятак адбудецца 27 студзеня.

Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).

Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.

Мова: беларуская.

Просім прайсці простую рэгістрацыю. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!

Пасля гэтага за дзень і за гадзіну да пачатку заняткаў вы атрымаеце нагадванне пра занятак разам са спасылкай на ЗУМ.

Далучайцеся таксама да іншых нашых заняткаў!

Дата: 27 студзеня 2026

Час: 20.00 па Менску

Месца: ЗУМ

Рубрыка:

Запішыся!

Лекцыя cкончылася

Вядучы

Радзівон Колас

Магістрант Варшаўскага ўніверсітэта (Інстытут інтэркультурных даследаванняў Сярэдня-Усходняй Еўропы Факультэта стасаванай лінгвістыкі). Навуковыя зацікаўленасці палягаюць у даследаванні этнамоўных працэсаў ва Усходняй Еўропе канца XVII–XIX стст., а менавіта лінгвістычных ідэалогій у міжкультурных зносінах, сістэмах пісьменства і лакальных ідэнтычнасцяў. Аўтар звыш 20 навуковых і 40 навукова-публіцыстычных артыкулаў. Былы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021–2025 гг.).

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Няма бліжэйшых лекцый