Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Калі вы цікавіцеся архітэктурай і гісторыяй роднага краю – запрашаем у незвычайнае віртуальнае падарожжа!

Яно будзе асабліва цікавае тым, хто імкнецца

  • навучыцца хутка адрозніваць стылі і эпохі ў архітэктуры
  • зразумець гістарычны кантэкст будаўніцтва свецкай ды сакральнай архітэктуры ў Беларусі
  • даведацца больш не толькі аб славутых помніках, але адкрыць для сябе малавядомыя архітэктурныя шэдэўры

У час сустрэчы вы пазнаёміцеся:

  • з найбольш адметнымі архітэктурнымі аб’ектамі, якія сёння патрабуюць рэстаўрацыі
  • з аўтарскім ТОП-5 закінутых помнікаў дойлідства нашай краіны

Адметнасцю сустрэчы будзе не размова аб архітэктуры дзеля самой архітэктуры, а яе разуменне ў звязку з мясцовым кантэкстам, гістарычнымі асобамі ды часам.

Матэрыялы, якія будуць прадстаўленыя ў час сустрэчы, грунтуюцца на асабістым досведзе вандровак па Беларусі і абапіраюцца на аўтарскі фоташэраг.

Пасля нашага падарожжа вы будзеце дакладна ведаць куды і чаму накіравацца ў вольны час!

Дата: 24 лістапада 2022

Час: 19:00-20:00

Месца: ZOOM

Запісацца

Лекцыя cкончылася

Вядучы

Анатоль Сцебурака

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?

Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?

Курс складаецца з трох анлайн-заняткаў, прысвечаных фармаванню практычных навыкаў дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях: тэхналагічнага, сацыяльнага, прыродна-кліматычнага і ваеннага тыпаў.  Удзел у занятках дапаможа вам лепш разумець рызыкі сучаснага свету і падрыхтавацца да іх.

Культура памяці пра Халакост

Культура памяці пра Халакост

Падчас гэтага занятку вы адправіцеся ў віртуальнае падарожжа па месцах памяці, звязаных з Халакостам. На прыкладах з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны вы ўбачыце розніцу ў культурах памяці.

Здаровае харчаванне без стрэсу

Здаровае харчаванне без стрэсу

Як збалансаваць свой рацыён, як стрэс уплывае на харчаванне і як пазбягаць эмоцыянальнага пераядання, якія прадукты і звычкі дапамагаюць адчуваць сябе энергічным і здаровым кожны дзень. Пра ўсё гэта распавядзе на занятках Віртуальнага Універсітэту вядомая беларуская фуд-блогерка Алеся Княжэвіч.