Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Чаму нам так цяжка гаварыць пра свае дасягненні і як сацыяльныя стэрэатыпы перашкаджаюць прасоўваць сябе ў асабістым і прафесійным жыцці? Як самапрамоцыя (самарэклама) непасрэдна ўплывае на кар’ерны рост, узнагароды і лідарскія магчымасці?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні – на нашым занятку, які дапаможа вам лепш разумець і шанаваць сваю ўнікальнасць.

Пасля гэтых заняткаў вы будзеце разумець, як распазнаваць і пераадольваць унутраныя бар’еры, якія перашкаджаюць упэўнена гаварыць пра свае дасягненні ды эфэктыўна прэзэнтаваць іх у розных кантэкстах.

Вы зможаце паўдзельнічаць у практыкаваннях, дзе навучыцеся фармуляваць і агучваць
свае дасягненні ўслых.

Вы пачуеце натхняльныя гісторыі іншых удзельні:ц і падзеліцеся ўласнымі поспехамі ў падтрымліваючым асяроддзі.

Вы зможаце далучыцца да сусветнай супольнасці ”І’m Remarkable”, дзе ўжо больш за 700 000 чалавек.

Занятак адбудецца 8 студзеня.

Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).

Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.

Мова: беларуская.

Зарэгістравацца на заняткі можна да 8 студзеня. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!

Пасля рэгістрацыі за дзень і за гадзіну да пачатку занятку вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да яго.

Далучайцеся таксама да іншых нашых заняткаў!

Дата: 8 студзеня 2026

Час: 20.00 па Менску

Месца: ЗУМ

Рубрыка:

Запішыся!

Вядучы

Насьця

З 2007 году працуе трэнеркай нефармальнай адукацыі і фасілітатаркай, распрацоўвае і вядзе семінары па тэмах правоў жанчын, гендэрнай роўнасці і фемінісцкага руху, сацыял-дэмакратыі. Насьця – сертыфікаваная фасілітатарка воркшопаў ”І’m Remarkable”, якія дапамагаюць удзельні:цам развіваць упэўненасць і здольнасць да самапрамоцыі. Насьця перакананая, што Эмпатыя - новая харызма! А фемінісцкае лідарства – гэта не пра тытулы, а пра здольнасць чуць патрэбы свае і іншых.

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Клапоцімся па сваю скуру

Клапоцімся па сваю скуру

Якія бываць тыпы скуры, як нашая скура старэе і як у хатніх умовах правільна даглядаць за ёй, выкарыстоўваючы розную касметыку. Запрашаем на сустрэчу з Кацярынай Кучук, якая ахвотна падзеліцца з вамі карыснымі парадамі і лайфхакамі.

Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?

Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?

Курс складаецца з трох анлайн-заняткаў, прысвечаных фармаванню практычных навыкаў дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях: тэхналагічнага, сацыяльнага, прыродна-кліматычнага і ваеннага тыпаў.  Удзел у занятках дапаможа вам лепш разумець рызыкі сучаснага свету і падрыхтавацца да іх.

Як весці свой акаўнт у Instagram

Як весці свой акаўнт у Instagram

Instagram – гэта не пра «моладзь і фільтры». Гэта пра людзей, пра гісторыі і пра давер. Тут можна прыемна весці сваю старонку для душы, а можна акуратна і без стрэсу стварыць асабісты брэнд і прасоўваць сваю невялікую справу: кансультацыі, рэпетытарства, вязанне, выпечка, рамонт і г.д. Мы пойдзем простым, зразумелым шляхам, у спакойным тэмпе і без лішняга слэнгу.