Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Instagram – гэта не пра «моладзь і фільтры». Гэта пра людзей, пра гісторыі і пра давер. Тут можна прыемна весці сваю старонку для душы, а можна акуратна і без стрэсу стварыць асабісты брэнд і прасоўваць сваю невялікую справу: кансультацыі, рэпетытарства, вязанне, выпечка, рамонт і г.д.

Мы пойдзем простым, зразумелым шляхам, у спакойным тэмпе і без лішняга слэнгу.

На занятках вы даведаецеся:

  • як сёння працуе Instagram: профіль, стужка, Stories, Reels: што сапраўды дае вынік;
  • як аформіць профіль, каб адразу было зразумела хто вы і чым цікавыя/карысныя;
  • як пісаць па-людску: простыя тэксты, якія чытаюць;
  • як рабіць акуратныя фота/відэа на смартфон без «танцаў з бубнам»;
  • што такое хэштэгі і геаметкі, і калі яны дапамагаюць;
  • як уключыць бізнес-інструменты (кнопкі сувязі, спасылкі, базавая аналітыка) і не заблытацца.

Пасля гэтых заняткаў вы будзеце разумець, як:

  • спланаваць простую кантэнт-стратэгію;
  • выбіраць фарматы: калі пост, калі Stories, калі кароткае відэа;
  • падстаўляць плячо сваёй справе: распавядаць пра паслугі праз гісторыі, водгукі і карысць, без настырнасці;
  • размаўляць з аўдыторыяй па-цёпламу і па-справе: як адказваць, каб вярталіся;
  • карыстацца аналітыкай без болю: што глядзець раз на тыдзень і чаму.

Вы зможаце:

  • аформіць уласны профіль: фота, апісанне, спасылкі, Highlights;
  • зрабіць 1 гатовы пост і 1 Story (пачнем на занятку, адшліфуем разам);
  • сабраць свой мікра-план кантэнту на месяц (шаблон дам);
  • наладзіць бяспеку і камфортную камунікацыю.

Разынкай заняткаў стане жывы разбор вашых пастоў: асабістыя падказкі па тэксце, фота і афармленні. Вы атрымаеце таксама “Канструктар кантэнту”.

Вы пройдзеце майстар-клас “Фота без нерваў”: 3 простыя прыёмы святла і кампазіцыі для хатніх здымкаў (рукадзелле, выпечка, урокі).

Пасля гэтых заняткаў вы не проста створыце свой акаўнт – наш эксперт дапаможа зрабіць ваш першы крок бачным, зрабіўшы рэпост найлепшых вашых допісаў у свой Instagram, дзе ўжо больш за 13 000 падпісчыкаў і 1 000 000 праглядаў за апошнія месяцы. Такім чынам ваш пост убачаць людзі, якія цікавяцца творчасцю, адукацыяй і жыццём.

Гэта не конкурс, а гэта магчымасць паказаць сябе, сваю справу і сваю гісторыю шырэй!

Заняткі адбудуцца 13 і 15 студзеня.

Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варашаве, 19.00 па Вільні).

Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны.

Мова: беларуская.

Просім прайсці простую рэгістрацыю на кожны з іх па спасылках ніжэй!

Пасля гэтага за дзень і за гадзіну да пачатку заняткаў вы атрымаеце нагадванне пра заняткі разам са спасылкай на ЗУМ.

13 студзеня:

15 студзеня:

Чакаем цябе таксама на іншых нашых занятках!

Дата: 13 студзеня 2026

Час: 20.00 па Менску

Месца: ЗУМ

Рубрыка:

Запішыся!

Вядучы

Васіль Ядчанка

Мае 24 гады досведу працы ва ўсіх відах СМІ, 12 гадоў у PR. Галоўны рэдактар кросплатформеннага медыя. Медыяменеджэр, кансультант беларускіх СМІ і НГА па працы з відэакантэнтам. Блогер, відэа якога ў 2024 годзе паглядзелі 26% усіх жыхароў Беларусі, якія карыстаюцца інтэрнэтам. Выкладчык па відэаблогінгу, тэхніцы маўлення, журналістыцы (web, ТБ, радыё). Стваральнік відэа і TikTok серыялаў для міжнародных IT-кампаній і фондаў.

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Як аднавіць свае рэсурсы, энергію і матывацыю

Як аднавіць свае рэсурсы, энергію і матывацыю

Гэта сустрэча для тых, хто адчувае хранічную стомленасць, згубіў матывацыю і шукае хуткі, эфектыўны спосаб аднавіць энергію. У рытме сучаснага жыцця, дзе трэба быць прадуктыўным, сабраным і ўключаным, часта здаецца, што адпачынак - гэта слабасць. Але насамрэч менавіта свядомая паўза становіцца нашай стратэгічнай перавагай. Гэта сустрэча не проста пра расслабленне. Гэта прастора для аднаўлення ўнутранай сістэмы, каб энергія, яснасць і матывацыя зноў пачалі працаваць на вас.

Знята! Базавы курс фатаграфіі для пачаткоўцаў

Знята! Базавы курс фатаграфіі для пачаткоўцаў

Даведацца базавыя рэчы пра фатаграфію, якія дазволяць вам па іншаму паглядзець на працэс фатаграфавання і яго вынікі. Зразумець, як працуе вашая тэхніка, як будаваць кампазіцыю здымка і як карыстацца тым асвятленнем, што маецца навокал. Запрашаем на аўтарскі курс вядомага беларускага фатографа Сяргея Banifacyj Марозава!

Жывая мова з Юрасём Каласоўскім

Жывая мова з Юрасём Каласоўскім

Гэтыя заняткі для тых, хто любіць і шануе беларускую мову, хоча больш упэўненна размаўляць на ёй, натхніцца яе хараством і мілагучнасцю, апынуцца ў прыязнай кампаніі. На занятках вы даведаецеся праўду і міфы пра беларускую мову, як перайсці на яе і ці варта рабіць гэта, якія найбольш частыя памылкі мы робім пры ўжыванні беларускай мовы, у чым яе адметнасць.