Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Падчас гэтага занятку вы адправіцеся ў віртуальнае падарожжа па месцах памяці, звязаных з Халакостам. На прыкладах з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны вы ўбачыце розніцу ў культурах памяці.

Культура памяці пра Халакост

Вы зразумееце, што часам  памяць можа быць нябачнай у гарадской прасторы, але пры гэтым мець свае месца. 

Культура памяці пра Халакост

Асаблівы акцэнт будзе зроблены на асабістыя гісторыі яўрэйскіх ахвяр.

Занятак будзе прымяркаваны да 27 студзеня – Міжнароднага дню памяці ахвяраў Халакосту.

Занятак адбудецца 22 студзеня.

Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).

Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.

Мова: беларуская.

Просім прайсці простую рэгістрацыю. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!

Пасля гэтага за дзень і за гадзіну да пачатку заняткаў вы атрымаеце нагадванне пра занятак разам са спасылкай на ЗУМ.

Далучайцеся таксама да іншых нашых заняткаў!

Дата: 22 студзеня 2026

Час: 20.00 па Менску

Месца: ЗУМ

Рубрыка:

Запішыся!

Лекцыя cкончылася

Вядучы

Таццяна Гайдук

Гісторык, экскурсавод і адукатарка. Скончыла БДПУ імя Максіма Танка і магістратуру Уроцлаўскага універсітэту. Брала удзел у міжнародных адукацыйных семінарах на базе польскіх і нямецкіх месц памяці, праходзіла курсы ў Міжнароднай школе вывучэння Халакоста Яд Вашэм (Ізраіль). Каля 10 гадоў займаюся тэмай Мінскага гетта і культуры памяці. Адна з аўтарак дыдактычных дапаможнікаў для дзяцей.

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Няма бліжэйшых лекцый