Фатаграфія зараз моцна змяецца і перастала быць доказам факта, які зафіксаваны на фотаздымку. Што такое “Фатаграфія” і ці патрэбен фатограф у сучасным свеце.
Падчас лекцыі будуць разгледжаны наступныя пытанні:
– гістторыя фатаграфіі як тэхналагічнага мастацтва
– выкарыстанне фатаграфій, створаных пры дапамозе сучасных лічбавых тэхналогій (такіх як google, штучны інтэлект, фото з онлайн гульняў
– апрапрыяцыі ў сучаснай фатаграфіі.
– пытанне аўтарскага права ў дачыненні да матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца : архіўных, зробленых штучным ітэлектам ці сэрвісу як google street view.
– як зрабіць фатаграфію без святла, без фатографа, без фотапарата.
І’m remarkable! Я – адметная!
Чаму нам так цяжка гаварыць пра свае дасягненні і як сацыяльныя стэрэатыпы перашкаджаюць прасоўваць сябе ў асабістым і прафесійным жыцці? Як самапрамоцыя (самарэклама) непасрэдна ўплывае на кар’ерны рост, узнагароды і лідарскія магчымасці? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні - на нашым занятку, які дапаможа вам лепш разумець і шанаваць сваю ўнікальнасць.



