Усё, што вы хацелі ведаць пра менапаўзу, але баяліся спытаць! Гэты курс – унікальная магчымасць даведацца, што такое менапаўза, што адбываецца з целам жанчыны (ці любога чалавека, народжанага з дзеючымі яечнікамі) у гэты перыяд, чаму гэта датычыцца нават 35-гадовых і як мякка падтрымліваць сябе ў гэты час.
Мы пагаворым пра гармоны, харчаванне, сон, рух і – самае галоўнае – пра ўнутранае адчуванне сілы і прыняцця сябе.
Пасля гэтых сустрэч вы будзеце разумець, як уладкаваны гэты этап жыцця, што дапамагае зніжаць сімптомы і захоўваць энергію, а таксама якія звычкі харчавання і лад жыцця даюць найбольшы эфект менавіта пасля 40.
Вы зможаце выкарыстоўваць простыя практыкі аднаўлення, выбіраць адпаведныя прадукты і формы руху, даведаецеся, як умацоўваць цела і захоўваць яснасць розуму – без ахвяраў і дыет.
Асаблівасцю курса стане шчырая размова пра менапаўзу без табу і сораму – з навуковымі фактамі, асабістымі гісторыямі і цеплынёй жаночай падтрымкі.
Кожная сустрэча будзе спалучаць веды, асабісты досвед і міні-практыкі, якія можна выкарыстаць адразу. Мы нават выканаем просты комплекс практыкаванняў.
Запрашаем!


