Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Для людзей сталага веку фізічная актыўнасць мае прынцыповае значэнне. Каб заставацца здаровымі і жыццярадаснымі, трэба рухацца, падтрымліваць тонус цягліц, рухомасць суставаў. Аднак у гэты перыяд можна выконваць не ўсе практыкаванні, а толькі тыя, дзе няма моцнага напружвання, рэзкіх скачкоў, жымаў. Пасля трэніроўкі павінна застацца адчуванне радасці, задаволенасці ў душы і целе.

Усім пералічаным патрабаванням адпавядае сістэма «Пілатэс», пра якую пойдзе гаворка на лекцыі.

Пагаворым пра:

  • заснавальніка сістэмы Джозафа Пілатэса;
  • прынцыпы выканання практыкаванняў;
  • практыкаванні, якія можна і трэба выконваць ва ўзросце 50+ (пры адсутнасці супрацьпаказанняў);
  • этапы пабудовы трэніроўкі.

Дата: 24 мая 2022

Час: 18:00-19:30

Месца: анлайн-пляцоўка ZOOM

Запісацца

Лекцыя cкончылася

Вядучы

Святлана Палягошка

Педагог-арганізатар фізічнага выхавання (дадатковая спецыяльнасць па дыплому Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка). Скончыла курсы інструктараў па базавай аэробіцы, пілатэсу і каланетыку ва Універсітэце фізічнай культуры. Працавала кіраўніком фізічнага выхавання ў дзіцячых садках.

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Здаровае харчаванне без стрэсу

Здаровае харчаванне без стрэсу

Як збалансаваць свой рацыён, як стрэс уплывае на харчаванне і як пазбягаць эмоцыянальнага пераядання, якія прадукты і звычкі дапамагаюць адчуваць сябе энергічным і здаровым кожны дзень. Пра ўсё гэта распавядзе на занятках Віртуальнага Універсітэту вядомая беларуская фуд-блогерка Алеся Княжэвіч.

Фарміраванне этналінгвістычнай прасторы Беларусі: (рэ)канструюючы сэнсы і ідэнтычнасці

Фарміраванне этналінгвістычнай прасторы Беларусі: (рэ)канструюючы сэнсы і ідэнтычнасці

Як размаўляла Беларусь раней? Як на беларускіх землях на працягу стагоддзяў стваралася і развівалася моўная рэальнасць?  На гэтым занятку мы паспрабуем разам разабрацца ў дынамічных этнамоўных працэсах і зразумець, што этналінгвістычная прастора Беларусі - гэта не проста геаграфічная мапа, а жывая сістэма ўзаемадзеяння розных этнічных анклаваў і культур.

Жанчыны і мужчыны ў гісторыі Беларусі: невядомае пра вядомае

Жанчыны і мужчыны ў гісторыі Беларусі: невядомае пра вядомае

Паглядзець на вядомых гістарычных асобаў з незвычайнага ракурса, зразумець, што гісторыю стваралі не толькі мужчыны, адкрыць для сябе новыя жаночыя імёны. Усё гэта чакае цябе на заключных у гэтым сезоне занятках Віртуальнага Універсітэта.