Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Яго працы знаходзяцца ў галерэях у ЗША і Бразіліі, Кітая і Швайцарыі, Нідэрландаў і Германіі, Літвы і Украіны, Польшчы і Францыі. Прыватныя калекцыянеры не шкадуюць за іх дзясяткі тысячаў долараў!

Пазнаёміцца з адным з найлепшых мастакоў сучаснай Беларусі і яго працамі змогуць удзельнікі першай у новым сезоне адкрытай онлайн лекцыі Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку! Запрашаем!

Ужо 17 лістапада Сяргей Грыневіч пазнаеміць вас са сваімі працамі за апошнія гады. 

Лекцыя Сяргея будзе цікавай ўсім, хто хоча трохі арыентавацца ў сучасным мастацтве.

Калі? 17 лістапада , 18:00-19:30.

Дзе? Анлайн-плацоўка ZOOM.

Каб далучыцца да сутрэчы, запоўніце, калі ласка, кароткую анкету.

Вось што кажа мастак пра сваю дзейнасць: «Для мяне праца над карцінамі з’яўляецца таксама суб’ектыўнай спробай паразважаць над паняццямі дабра і зла, спробай адшукаць візуальны код іх узаемапранікнення, намацаць часам няўлоўную мяжу паміж імі».

Дата: 17 лістапада 2021

Час: 18:00-19:30

Месца: ZOOM

Запісацца

Лекцыя cкончылася

Вядучы

Сяргей Грыневіч

Беларускі мастак, манументаліст.

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?

Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?

Курс складаецца з трох анлайн-заняткаў, прысвечаных фармаванню практычных навыкаў дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях: тэхналагічнага, сацыяльнага, прыродна-кліматычнага і ваеннага тыпаў.  Удзел у занятках дапаможа вам лепш разумець рызыкі сучаснага свету і падрыхтавацца да іх.

Культура памяці пра Халакост

Культура памяці пра Халакост

Падчас гэтага занятку вы адправіцеся ў віртуальнае падарожжа па месцах памяці, звязаных з Халакостам. На прыкладах з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны вы ўбачыце розніцу ў культурах памяці.

Здаровае харчаванне без стрэсу

Здаровае харчаванне без стрэсу

Як збалансаваць свой рацыён, як стрэс уплывае на харчаванне і як пазбягаць эмоцыянальнага пераядання, якія прадукты і звычкі дапамагаюць адчуваць сябе энергічным і здаровым кожны дзень. Пра ўсё гэта распавядзе на занятках Віртуальнага Універсітэту вядомая беларуская фуд-блогерка Алеся Княжэвіч.