Запрашаем вас на сустрэчу з беларускай традыцыйнай спеўнай культурай, дзе разам зможам паглядзець на беларускія народныя песні вачыма псіхолага праз прызму арттэрапіі.
Сустрэча будзе карысна тым, хто неабыякавы да старадаўняй беларускай песеннай спадчыны, хто яшчэ памятае тыя часы, калі прыгожыя спевы было чуваць у весках падчас святаў і не толькі святаў. Тым, каму цікава, як у XXI стагоддзі наша таленавітая моладзь надае другое жыцце старадаўнім напевам. НЕ! Не хвалюйцеся! Вы не пачуеце нязграбных эстрадных апрацовак! Гэта будзе наша, сапраўнае, не якаясь падробка.
Вось што кажа вядоўца лекцыі Наталля Дробыш:
-”Я не з’яўляюся мастацтвазнаўцам ці фалькларыстам. Я адкрыла для сябе сапраўдныя цуды ператварэнняў і пераўвасабленняў, калі пачала выкарыстоўваць беларускія народныя песні падчас сваей працы ў якасці практычнага псіхолага. Разам са сваімі кліентамі і калегамі мы здзіўляліся і натхняліся, сумавалі і разважалі.
Наўрадці на нашай лекцыі вы зможаце навучыцца нечаму новаму, але вы адкрыеце для себе новыя твары і імены, новыя ідэі і ўвасабленні. У рэшце рэшт, вы проста зможаце адпачыць душой, прыгадаць мінулуе і парадвацца за сучасную моладзь! Я раскажу пра асобныя традыцыі, якія былі найбольш характэрнымі для маей малой радзімы, Гомельшчыны. І вельмі спадзяюся, што мы зможам абмеркаваць тое, што аб’ядноўвае і што адрознівае ўсходнія і заходнія рэгіены Беларусі. Магчыма, мы нават з вамі заспяваем!”