Як ствараліся «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Каласы пад сярпом твоім», якія дэтэктыўныя хады суправаджалі змаганне за права друкавацца, яоке эсэ пісьменніка выклікала сапраўдны скандал у брэжнеўскія часы? Заяўляйцеся на наш анлайн курс, прысвечаны знакамітаму беларускаму празаіку, паэту, драматургу, сцэнарысту і публіцысту Уладзіміру Караткевічу. Заняткі прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння творцы.
Заняткі адбудуцца на платформе Zoom 11, 13 і 18 лістапада.
Пачатак у 20.00 па беларускім часе (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).
Працягласць кожнага занятку – да 90 хв.
Зарэгістравацца на заняткі можна да 10 лістапада.
Пасля рэгістрацыі ў дзень правядзення заняткаў вы атрымаеце спасылку на Zoom.
Уладзімір Караткевіч быў першым айчынным пісьменнікам, якога можна назваць пачынальнікам нацыянальнага гістарычнага дэтэктыва.
Караткевіч быў адным з нямногіх сярод сваіх калег, хто не з’яўляўся прыхільнікам сацыялістычнага рэалізму, не пісаў пра ўдарнікаў і памежнікаў, калгаснікаў і партыйных работнікаў.
Яго героямі былі беларускія арыстакраты, прадстаўнікі шляхты, рыцары. У сваіх дэтэктывах, гістарычных раманах, паэмах, вершах і казках пісьменнік паказваў наш народ смелым, фізічна і маральна моцным.
Героі Караткевіча былі пераможцамі, маглі абыграць нават саму смерць у шахматы! А яшчэ яго творы вельмі часта сканчаліся па-галівудску шчасліва.
Яго творы абуджалі і абуджаюць нацыянальную свядомасць, вярталі і вяртаюць для многіх нашых суайчыннікаў нацыянальную самапавагу.
Караткевіч і па-сёння з’яўляецца адным з самых важных аўтараў для Беларусі.
На занятках вы даведаецеся:
- Гісторыю стварэння яго найбольш значных твораў («Дзікае паляванне караля Стаха», «Каласы пад сярпом тваім», «Ладдзя роспачы», «Званы ў прадонні азёр», «Чортаў скарб»).
- Хто замінаў Караткевічу публікавацца? Праз што прайшоў Караткевіч, каб перамагчы сістэму і мець магчымасць друкавацца?
- Чаму яго эсэ «Званы ў прадонні азёр» выклікала сапраўдны скандал у брэжнеўскія часы.
- Хто быў сапраўдным сябрам нашаму герою, а хто яму здрадзіў.
Пасля нашых заняткаў вы будзеце больш дакладна разумець, наколькі быў неадназначным, складаным і па-сапраўднаму вельмі цяжкім час у якім працаваў Караткевіч.
Мы даведаемся пра тое, як ствараліся яго найбольш значныя творы, у якіх абставінах ён тварыў, што паралельна адбывалася ў мастацтве, палітыцы, музыцы.
Вы ўбачыце нечаканага Караткевіча, з яго радасцямі, сумненнямі, смутнагляднымі настроямі і вялікай смеласцю, якая дазваляла яму змагацца супраць Сістэмы.
Вы ўбачыце ўнікальныя архіўныя дакументы (лісты, фота, інтэрв’ю).
