Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Гэтая лекцыя Віртуальнага Універсітэту будзе карысная людзям, якія хочуць разабрацца ў разнастайных метадах і практыкаваннях для ўмацавання сваёй памяці.

У час лекцыі слухачы даведаюцца:

– як выбраць прыдатную методыку для ўмацавання і захавання памяці для сябе ці сваіх кліентаў,

– як адрозніць методыку, якая працуе, ад той, якая не працуе.

Дата: 20 сакавіка 2021

Час: 11:00-12:30

Месца: ZOOM

Рубрыка:

Запісацца

Лекцыя cкончылася

Вядучы

Алена Яшчанка

Псіхолаг-псіхатэрапеўт, магістарка псіхалагічных навук, псіхолаг ізраільскай арганізацыі «Эло» - цэнтра па працы з псіхічным болем, жыццёвымі крызісамі, траўмамі і стратамі, вядоўца заняткаў у групах па ўмацаванні памяці.

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Культура памяці пра Халакост

Культура памяці пра Халакост

Падчас гэтага занятку вы адправіцеся ў віртуальнае падарожжа па месцах памяці, звязаных з Халакостам. На прыкладах з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны вы ўбачыце розніцу ў культурах памяці.

Здаровае харчаванне без стрэсу

Здаровае харчаванне без стрэсу

Як збалансаваць свой рацыён, як стрэс уплывае на харчаванне і як пазбягаць эмоцыянальнага пераядання, якія прадукты і звычкі дапамагаюць адчуваць сябе энергічным і здаровым кожны дзень. Пра ўсё гэта распавядзе на занятках Віртуальнага Універсітэту вядомая беларуская фуд-блогерка Алеся Княжэвіч.

Фарміраванне этналінгвістычнай прасторы Беларусі: (рэ)канструюючы сэнсы і ідэнтычнасці

Фарміраванне этналінгвістычнай прасторы Беларусі: (рэ)канструюючы сэнсы і ідэнтычнасці

Як размаўляла Беларусь раней? Як на беларускіх землях на працягу стагоддзяў стваралася і развівалася моўная рэальнасць?  На гэтым занятку мы паспрабуем разам разабрацца ў дынамічных этнамоўных працэсах і зразумець, што этналінгвістычная прастора Беларусі - гэта не проста геаграфічная мапа, а жывая сістэма ўзаемадзеяння розных этнічных анклаваў і культур.