Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Васіль Быкаў – першы айчынны пісьменнік, які здабыў сусветную вядомасць далёка за межамі Беларусі. Яго творы з жорсткай дакладнасцю раскрывалі сутнасць чалавека ў экстрэмальных умовах. 

Як і Янка Купала Васіль Быкаў лічыў, што наша рэальнасць страшней за пекла. 

Маючы вялікую славу, наш герой зазнаў і вялікія спакусы, калі вельмі цяжка было не паўтарыць лёс Рыбака з яго знакамітай “Ліквідацыі” (“Сотнікава”). 

  • За што Васіль Быкаў сябе дакараў?
  • Чаму усесаюзная слава яго не радавала?
  • Чым так раз’юшыў савецкую ўладу твор “Мёртвым не баліць”?
  • Што дапамагло Васілю Быкаву ў апошнія гады жыцця зазнаць сапраўдны творчы рэнесанс?

Пра ўсё гэта і ня толькі – у новым анлайн-серыяле Віталя Дранько-Майсюка, прысвечанаму нашаму выдатнаму пісьменніку. Не прапусціце, будзе цікава!

Дата: 20 лютага 2024

Час: 19.00 (Мінск)

Месца: Анлайн

Рубрыка:

Запішыся!

Лекцыя cкончылася

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

І’m remarkable! Я – адметная!

І’m remarkable! Я – адметная!

Чаму нам так цяжка гаварыць пра свае дасягненні і як сацыяльныя стэрэатыпы перашкаджаюць прасоўваць сябе ў асабістым і прафесійным жыцці? Як самапрамоцыя (самарэклама) непасрэдна ўплывае на кар’ерны рост, узнагароды і лідарскія магчымасці? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні - на нашым занятку, які дапаможа вам лепш разумець і шанаваць сваю ўнікальнасць.

Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?

Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?

Курс складаецца з трох анлайн-заняткаў, прысвечаных фармаванню практычных навыкаў дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях: тэхналагічнага, сацыяльнага, прыродна-кліматычнага і ваеннага тыпаў.  Удзел у занятках дапаможа вам лепш разумець рызыкі сучаснага свету і падрыхтавацца да іх.

Як весці свой акаўнт у Instagram

Як весці свой акаўнт у Instagram

Instagram – гэта не пра «моладзь і фільтры». Гэта пра людзей, пра гісторыі і пра давер. Тут можна прыемна весці сваю старонку для душы, а можна акуратна і без стрэсу стварыць асабісты брэнд і прасоўваць сваю невялікую справу: кансультацыі, рэпетытарства, вязанне, выпечка, рамонт і г.д. Мы пойдзем простым, зразумелым шляхам, у спакойным тэмпе і без лішняга слэнгу.