Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Васіль Быкаў – першы айчынны пісьменнік, які здабыў сусветную вядомасць далёка за межамі Беларусі. Яго творы з жорсткай дакладнасцю раскрывалі сутнасць чалавека ў экстрэмальных умовах. 

Як і Янка Купала Васіль Быкаў лічыў, што наша рэальнасць страшней за пекла. 

Маючы вялікую славу, наш герой зазнаў і вялікія спакусы, калі вельмі цяжка было не паўтарыць лёс Рыбака з яго знакамітай “Ліквідацыі” (“Сотнікава”). 

  • За што Васіль Быкаў сябе дакараў?
  • Чаму усесаюзная слава яго не радавала?
  • Чым так раз’юшыў савецкую ўладу твор “Мёртвым не баліць”?
  • Што дапамагло Васілю Быкаву ў апошнія гады жыцця зазнаць сапраўдны творчы рэнесанс?

Пра ўсё гэта і ня толькі – у новым анлайн-серыяле Віталя Дранько-Майсюка, прысвечанаму нашаму выдатнаму пісьменніку. Не прапусціце, будзе цікава!

Дата: 20 лютага 2024

Час: 19.00 (Мінск)

Месца: Анлайн

Рубрыка:

Запішыся!

Лекцыя cкончылася

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Няма бліжэйшых лекцый