Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Тое, як мы ўспрымаем візуальную інфармацыю сфармавалася вельмі даўно. Мы продкі тых, каго не з’елі, не ўджалілі, хто сам не з’еў нешта атрутнае. Тых, хто бачыў небяспеку. Гэтая веда, перададзеная скрозь тысячагоддзі цяпер уплывае на тое, як мы чытаем навіны, навучаемся ці ўспрымаем даклад на канферэнцыі.

У час гэтай лекцыі мы пагаворым пра тое, як першабытныя інстынкты працягваюць жыць у лічбавую эпоху і, у прыватнасці, у візуалізацыі дадзеных. 

Мы будзем разбірацца, як выкарыстоўваць іх для таго, каб эканоміць час, быць больш пераканаўчымі і запамінальнымі. 

Вядоўца лекцыі Аліна Радачынская дасць просты алгарытм дзеянняў, якія дапамогуць зрабіць першыя крокі ў візуалізацыі дадзеных, парады наконт таго, якіх памылак варта пазбягаць, як правільна выбраць графік, што найлепей перадась сэнс. Слухачы даведаюцца, як планаваць працу з дадзенымі, напрыклад, калі вы робіце апытанне.

Вы пазнаёміцеся таксама з такім інструмантам візуалізацыі, як Datawrapper. Гэты сервіс, створаны журналістамі, вельмі просты ў выкарыстанні і ўжо падчас лекцыі вы зможаце намаляваць свой першы графік.

Занятак будзе карысны тым, хто прэзентуе вынікі даследванняў, апытанняў, піша аналітычныя тэксты, а таксама ўсім “гуманітарыям”, якім цікава, але пакуль страшна пачаць працаваць з дадзенымі. 

Дата: 22 лютага 2024

Час: 19.00-21.00 (Мінск)

Месца: ZOOM

Рубрыка:

Запішыся!

Лекцыя cкончылася

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?

Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?

Курс складаецца з трох анлайн-заняткаў, прысвечаных фармаванню практычных навыкаў дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях: тэхналагічнага, сацыяльнага, прыродна-кліматычнага і ваеннага тыпаў.  Удзел у занятках дапаможа вам лепш разумець рызыкі сучаснага свету і падрыхтавацца да іх.

Культура памяці пра Халакост

Культура памяці пра Халакост

Падчас гэтага занятку вы адправіцеся ў віртуальнае падарожжа па месцах памяці, звязаных з Халакостам. На прыкладах з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны вы ўбачыце розніцу ў культурах памяці.

Здаровае харчаванне без стрэсу

Здаровае харчаванне без стрэсу

Як збалансаваць свой рацыён, як стрэс уплывае на харчаванне і як пазбягаць эмоцыянальнага пераядання, якія прадукты і звычкі дапамагаюць адчуваць сябе энергічным і здаровым кожны дзень. Пра ўсё гэта распавядзе на занятках Віртуальнага Універсітэту вядомая беларуская фуд-блогерка Алеся Княжэвіч.