Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

XVI стагоддзе займае асаблівае месца ў беларускай гісторыі. Статуты ВКЛ, Радзівілы, Будны, Гусоўскі, Скарына – спіс імёнаў і паняццяў з гэтай эпохі, знаёмых амаль кожнаму беларусу, можна яшчэ доўга працягваць. Часам можна пачуць, што гэта быў залаты век для нашай краіны і яе культуры. 

XVI стагоддзе займае значнае месца і ў гісторыі ўсёй Еўропы. У гэты час Адраджэнне ахоплівае ўжо ўвесь кантынент, адбываюцца тэктанічныя зрухі ў свядомасці, Рэфармацыя і Контррэфармацыя змяняюць цалкам стасункі паміж дзяржавай, царквой і вернікамі, кніга прыходзіць нарэшце амаль у кожны дом…  

Якое месца займала Вялікае Княства Літоўскае ў Еўрапейскай гісторыі гэтага часу? Якія агульныя тэндэнцыі былі характэрны для Заходняй Еўропы і беларускіх земляў. Ці існавала Беларусь ў XVI ст? Якім быў культурны ландшафт Усходняй Еўропы ў эпоху Адраджэння? Ці з’яўляецца ВКЛ часткай беларускага нацыянальнага міфа? На гэтыя і іншыя правакацыйныя пытанні можна будзе атрымаць адказ з курса.

Удзельнікі змогуць убачыць малавядомыя артэфакты, зазірнуць у гістарычныя крыніцы, праверыць свае навыкі ў палеаграфіі (дысцыпліна, якая вывучае гісторыю пісьма). Мы наведаем незвычайныя мясціны. 

Галоўная ідэя курса – не расказаць гісторыю Беларусі XVI стагоддзя, а паказаць нашую гісторыю ў кантэксце агульнаеўрапейскіх трэндаў і паразважаць над яе сэнсамі.  

Заняткі будуць цікавыя аматарам гісторыі і культуры любога ўзросту і ўзроўню падрыхтоўкі!

Вось тэмы нашых заняткаў: 

27 лістапада: Беларусы і беларускае ў XVI стагоддзі.

2 снежня: Культурны ландшафт Усходняй Еўропы XVI стагоддзя.

4 снежня: Вялікае Княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі XVI стагоддзя.

Чакаем вас таксама на іншых занятках!

Дата: 4 снежня 2025

Час: 20.00 па Менску

Месца: ЗУМ

Рубрыка:

Запішыся

Лекцыя cкончылася

Вядучы

Аляксандр Паршанкоў

Дактарант Карлавага ўніверсітэта (Прага, Чэхія) і малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літоўскай мовы (Вільня, Літва), выпускнік БДУ (Менск), магістр гісторыі. Даследніцкая дзейнасць Аляксандра прысвечана кірылічнай кнізе XVI-XVIII стст. і кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага. Таксама даследуе жыццё і дзейнасць, спадчыну Францыска Скарыны.

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?

Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?

Курс складаецца з трох анлайн-заняткаў, прысвечаных фармаванню практычных навыкаў дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях: тэхналагічнага, сацыяльнага, прыродна-кліматычнага і ваеннага тыпаў.  Удзел у занятках дапаможа вам лепш разумець рызыкі сучаснага свету і падрыхтавацца да іх.

Культура памяці пра Халакост

Культура памяці пра Халакост

Падчас гэтага занятку вы адправіцеся ў віртуальнае падарожжа па месцах памяці, звязаных з Халакостам. На прыкладах з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны вы ўбачыце розніцу ў культурах памяці.

Здаровае харчаванне без стрэсу

Здаровае харчаванне без стрэсу

Як збалансаваць свой рацыён, як стрэс уплывае на харчаванне і як пазбягаць эмоцыянальнага пераядання, якія прадукты і звычкі дапамагаюць адчуваць сябе энергічным і здаровым кожны дзень. Пра ўсё гэта распавядзе на занятках Віртуальнага Універсітэту вядомая беларуская фуд-блогерка Алеся Княжэвіч.