Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

XVI стагоддзе займае асаблівае месца ў беларускай гісторыі. Статуты ВКЛ, Радзівілы, Будны, Гусоўскі, Скарына – спіс імёнаў і паняццяў з гэтай эпохі, знаёмых амаль кожнаму беларусу, можна яшчэ доўга працягваць. Часам можна пачуць, што гэта быў залаты век для нашай краіны і яе культуры. 

XVI стагоддзе займае значнае месца і ў гісторыі ўсёй Еўропы. У гэты час Адраджэнне ахоплівае ўжо ўвесь кантынент, адбываюцца тэктанічныя зрухі ў свядомасці, Рэфармацыя і Контррэфармацыя змяняюць цалкам стасункі паміж дзяржавай, царквой і вернікамі, кніга прыходзіць нарэшце амаль у кожны дом…  

Якое месца займала Вялікае Княства Літоўскае ў Еўрапейскай гісторыі гэтага часу? Якія агульныя тэндэнцыі былі характэрны для Заходняй Еўропы і беларускіх земляў. Ці існавала Беларусь ў XVI ст? Якім быў культурны ландшафт Усходняй Еўропы ў эпоху Адраджэння? Ці з’яўляецца ВКЛ часткай беларускага нацыянальнага міфа? На гэтыя і іншыя правакацыйныя пытанні можна будзе атрымаць адказ з курса.

Удзельнікі змогуць убачыць малавядомыя артэфакты, зазірнуць у гістарычныя крыніцы, праверыць свае навыкі ў палеаграфіі (дысцыпліна, якая вывучае гісторыю пісьма). Мы наведаем незвычайныя мясціны. 

Галоўная ідэя курса – не расказаць гісторыю Беларусі XVI стагоддзя, а паказаць нашую гісторыю ў кантэксце агульнаеўрапейскіх трэндаў і паразважаць над яе сэнсамі.  

Заняткі будуць цікавыя аматарам гісторыі і культуры любога ўзросту і ўзроўню падрыхтоўкі!

Вось тэмы нашых заняткаў: 

27 лістапада: Беларусы і беларускае ў XVI стагоддзі.

2 снежня: Культурны ландшафт Усходняй Еўропы XVI стагоддзя.

4 снежня: Вялікае Княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі XVI стагоддзя.

Чакаем вас таксама на іншых занятках!

Дата: 4 снежня 2025

Час: 20.00 па Менску

Месца: ЗУМ

Рубрыка:

Запішыся

Лекцыя cкончылася

Вядучы

Аляксандр Паршанкоў

Дактарант Карлавага ўніверсітэта (Прага, Чэхія) і малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літоўскай мовы (Вільня, Літва), выпускнік БДУ (Менск), магістр гісторыі. Даследніцкая дзейнасць Аляксандра прысвечана кірылічнай кнізе XVI-XVIII стст. і кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага. Таксама даследуе жыццё і дзейнасць, спадчыну Францыска Скарыны.

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Жывая мова з Юрасём Каласоўскім

Жывая мова з Юрасём Каласоўскім

Гэтыя заняткі для тых, хто любіць і шануе беларускую мову, хоча больш упэўненна размаўляць на ёй, натхніцца яе хараством і мілагучнасцю, апынуцца ў прыязнай кампаніі. На занятках вы даведаецеся праўду і міфы пра беларускую мову, як перайсці на яе і ці варта рабіць гэта, якія найбольш частыя памылкі мы робім пры ўжыванні беларускай мовы, у чым яе адметнасць.

Як аднавіць свае рэсурсы, энергію і матывацыю

Як аднавіць свае рэсурсы, энергію і матывацыю

Гэта сустрэча для тых, хто адчувае хранічную стомленасць, згубіў матывацыю і шукае хуткі, эфектыўны спосаб аднавіць энергію. У рытме сучаснага жыцця, дзе трэба быць прадуктыўным, сабраным і ўключаным, часта здаецца, што адпачынак - гэта слабасць. Але насамрэч менавіта свядомая паўза становіцца нашай стратэгічнай перавагай. Гэта сустрэча не проста пра расслабленне. Гэта прастора для аднаўлення ўнутранай сістэмы, каб энергія, яснасць і матывацыя зноў пачалі працаваць на вас.

Знята! Базавы курс фатаграфіі для пачаткоўцаў

Знята! Базавы курс фатаграфіі для пачаткоўцаў

Даведацца базавыя рэчы пра фатаграфію, якія дазволяць вам па іншаму паглядзець на працэс фатаграфавання і яго вынікі. Зразумець, як працуе вашая тэхніка, як будаваць кампазіцыю здымка і як карыстацца тым асвятленнем, што маецца навокал. Запрашаем на аўтарскі курс вядомага беларускага фатографа Сяргея Banifacyj Марозава!