Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Каму з нас не хацелася зазірнуць у будучыню, уявіць, як будуць жыць людзі праз 20, 30, 100 год?

У гэтым нам можа дапамагчы футуралогія (ад лац.: futurum – будучыня + грэч. logos – вучэнне) — навука, якая ахоплівае агульную канцэпцыю будучыні Зямлі і чалавецтва.

У час гэтай сустрэчы вы пазнаёміцеся з асноўнымі правіламі мыслення пра будучыню, спосабамі яе вывучэння, паразважаеце пра тое, як можа выглядаць будучыня чалавецтва.

Мы абмяркуем, ці можна “пралічыць” будучыню, пра фактары, якія могуць паўплываць на тае, як будзем жыць у блізкай перспектыве мы, а таксама нашыя дзеці і ўнукі.

Адкрытую онлайн лекцыю правядзе Лаўрас Нарэйка, магістр і аспірант у галіне футуралогіі (Фінляндыя).

Дата: 18 лістапада 2021

Час: 18:00-19:30

Месца: ZOOM

Запісацца

Лекцыя cкончылася

Вядучы

Лаўрас Нарэйка

Лаўрас Нарэйка - магістр і аспірант у галіне футуралогіі (Фінляндыя).

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Здаровае харчаванне без стрэсу

Здаровае харчаванне без стрэсу

Як збалансаваць свой рацыён, як стрэс уплывае на харчаванне і як пазбягаць эмоцыянальнага пераядання, якія прадукты і звычкі дапамагаюць адчуваць сябе энергічным і здаровым кожны дзень. Пра ўсё гэта распавядзе на занятках Віртуальнага Універсітэту вядомая беларуская фуд-блогерка Алеся Княжэвіч.

Фарміраванне этналінгвістычнай прасторы Беларусі: (рэ)канструюючы сэнсы і ідэнтычнасці

Фарміраванне этналінгвістычнай прасторы Беларусі: (рэ)канструюючы сэнсы і ідэнтычнасці

Як размаўляла Беларусь раней? Як на беларускіх землях на працягу стагоддзяў стваралася і развівалася моўная рэальнасць?  На гэтым занятку мы паспрабуем разам разабрацца ў дынамічных этнамоўных працэсах і зразумець, што этналінгвістычная прастора Беларусі - гэта не проста геаграфічная мапа, а жывая сістэма ўзаемадзеяння розных этнічных анклаваў і культур.

Жанчыны і мужчыны ў гісторыі Беларусі: невядомае пра вядомае

Жанчыны і мужчыны ў гісторыі Беларусі: невядомае пра вядомае

Паглядзець на вядомых гістарычных асобаў з незвычайнага ракурса, зразумець, што гісторыю стваралі не толькі мужчыны, адкрыць для сябе новыя жаночыя імёны. Усё гэта чакае цябе на заключных у гэтым сезоне занятках Віртуальнага Універсітэта.