Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Як збалансаваць свой рацыён, як стрэс уплывае на харчаванне і як пазбягаць эмоцыянальнага пераядання, якія прадукты і звычкі дапамагаюць адчуваць сябе энергічным і здаровым кожны дзень. Пра ўсё гэта распавядзе на занятках Віртуальнага Універсітэту вядомая беларуская фуд-блогерка Алеся Княжэвіч.

Пасля гэтых заняткаў вы будзеце разумець, як:

  • Складаць рацыён, які карысны для арганізма і не выклікае стрэс.
  • Разпазнаваць сігналы цела, калі хочацца есці з-за эмоцый, а не голаду.

Вы зможаце:

  • Планаваць сняданак, абед і вячэру без шкоды для здароўя.
  • Паступова ўводзіць змены ў рацыён, атрымліваючы асалоду ад ежы.
  • Выкарыстоўваць практыку ўважлівага харчавання (Mindful eating) у паўсядзённым жыцці.

Разынкай заняткаў будзе інтэрактыўнае практыкаванне Mindful eating, дзе вы навучыцеся ўважліва смакаваць ежу, атрымліваючы асалоду ад кожнага кавалачка.

Заняткі адбудуцца 26 студзеня і 3 лютага.

Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варашаве, 19.00 па Вільні).

Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны.

Мова: беларуская.

Просім прайсці простую рэгістрацыю на кожны з іх па спасылках ніжэй!

Пасля гэтага за дзень і за гадзіну да пачатку заняткаў вы атрымаеце нагадванне пра заняткі разам са спасылкай на ЗУМ.

26 студзеня:

3 лютага:

Чакаем вас таксама на іншых нашых занятках!

Дата: 3 лютага 2026

Час: 20.00 па Менску

Месца: ЗУМ

Рубрыка:

Запішыся!

Лекцыя cкончылася

Вядучы

Алеся Княжэвіч

Я — Алеся, псіхадыетолаг і аўтарка кулінарных кніг. Зараз я вучуся ў Варшаўскім медыцынскім універсітэце, дзе паглыбляю веды ў галіне харчавання і здаровага ладу жыцця. Я дапамагаю людзям будаваць збалансаваны рацыён без стрэсу і віны, факусуючыся на асалодзе ежай і здаровых звычках. Праводжу лекцыі і майстар-класы, дзе дзелюся практычнымі парадамі і эфектыўнымі стратэгіямі харчавання. Вяду блог, дзе дзялюся карыснымі парадамі і рэцэптамі. Мой падыход заснаваны на сучасных даследаваннях у харчаванні, псіхалогіі і ўважлівым харчаванні.

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Няма бліжэйшых лекцый