Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Паглядзець на вядомых гістарычных асобаў з незвычайнага ракурса, зразумець, што гісторыю стваралі не толькі мужчыны, адкрыць для сябе новыя жаночыя імёны. Усё гэта чакае цябе на заключных у гэтым сезоне занятках Віртуальнага Універсітэта.

Заняткі будуць асабліва цікавымі тым, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і яе гендэрнымі аспектамі.

Мы пазнаёмімся з выбітнымі персаналіямі нашай гісторыі і іх унёскам у нашу спадчыну. Зробім акцэнт на тым, што ў гісторыі прадстаўлены ў асноўным мужчынскія постаці, але ж на справе было не заўсёды так!

Рагнеда і Рагвалод, Святаполк і Уладзімір, Міндоўг, Марта і Даўмонд, Брыгіта і Кейстут, Ганна і Вітаўт. І гэта толькі пачатак спіса персаналій, праз якіх мы паглядзім на наша мінулае.

Заняткі адбудуцца 2 і 5 лютага.

Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).

Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны.

Мова: беларуская.

Рэгістрацыя на заняткі зойме ў вас не больш за хвіліну!

Пасля рэгістрацыі за дзень і за гадзіну да пачатку заняткаў вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.

2 лютага:

5 лютага:

Далучайцеся на іншых нашых заняткаў!

Дата: 5 лютага 2026

Час: 20.00 па Менску

Месца: ЗУМ

Рубрыка:

Запішыся!

Лекцыя cкончылася

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Няма бліжэйшых лекцый