Гэтыя заняткі для тых, хто любіць і шануе беларускую мову, хоча больш упэўненна размаўляць на ёй, натхніцца яе хараством і мілагучнасцю, апынуцца ў прыязнай кампаніі.
На занятках вы даведаецеся праўду і міфы пра беларускую мову, як перайсці на яе і ці варта рабіць гэта, якія найбольш частыя памылкі мы робім пры ўжыванні беларускай мовы, у чым яе адметнасць.
Пасля гэтых заняткаў вы будзеце разумець, як палепшыць сваё валоданне беларускай мовай і пазбягаць распаўсюджаных памылак.
Вы зможаце:
- выкарыстоўваць атрыманыя веды і матэрыялы для далейшага самаразвіцця;
- паляпшаць уласнае маўленне ў паўсядзённым жыцці;
- больш упэўнена камунікаваць па-беларуску ў розных сітуацыях.
Разынкай заняткаў будзе праца з рэальнымі тэкстамі і допісамі жывых людзей, аналіз найбольш распаўсюджаных памылак, а таксама інтэрактыўныя тэсты для праверкі і павышэння ўласнага ўзроўню валодання.
Заняткі адбудуцца 3, 10 и 17 снежня.
Просім прайсці простую рэгістрацыю на кожны з іх па спасылках ніжэй!
Пасля гэтага за дзень і за гадзіну да пачатку заняткаў вы атрымаеце нагадванне пра заняткі разам са спасылкай на ЗУМ.
3 снежня:
10 снежня:
17 снежня:



