Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Гэтыя заняткі для тых, хто любіць і шануе беларускую мову, хоча больш упэўненна размаўляць на ёй, натхніцца яе хараством і мілагучнасцю, апынуцца ў прыязнай кампаніі.

На занятках вы даведаецеся праўду і міфы пра беларускую мову, як перайсці на яе і ці варта рабіць гэта, якія найбольш частыя памылкі мы робім пры ўжыванні беларускай мовы, у чым яе адметнасць.

Пасля гэтых заняткаў вы будзеце разумець, як палепшыць сваё валоданне беларускай мовай і пазбягаць распаўсюджаных памылак.

Вы зможаце:

  • выкарыстоўваць атрыманыя веды і матэрыялы для далейшага самаразвіцця;
  • паляпшаць уласнае маўленне ў паўсядзённым жыцці;
  • больш упэўнена камунікаваць па-беларуску ў розных сітуацыях.

Разынкай заняткаў будзе праца з рэальнымі тэкстамі і допісамі жывых людзей, аналіз найбольш распаўсюджаных памылак, а таксама інтэрактыўныя тэсты для праверкі і павышэння ўласнага ўзроўню валодання.

Заняткі адбудуцца 3, 10 и 17 снежня.

Просім прайсці простую рэгістрацыю на кожны з іх па спасылках ніжэй!

Пасля гэтага за дзень і за гадзіну да пачатку заняткаў вы атрымаеце нагадванне пра заняткі разам са спасылкай на ЗУМ.

3 снежня:

10 снежня:

17 снежня:

Чакаем вас таксама на іншых занятках!

Дата: 17 снежня 2025

Час: 20.00 па Менску

Месца: Зум

Рубрыка:

Запішыся

Вядучы

Юрась Каласоўскі

Творчы настаўнік беларускай мовы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, фіналіст конкурсу "Настаўнік года". Шмат гадоў працаваў у навучальных установах роднага яму Магілѐва. На працягу сямі гадоў Ю. Каласоўскі выкладаў курсы Мова нанова. Пасля пераезду ў Гданьск працуе настаўнікам беларускай мовы ў суботняй школе, выкладае польскую мову для беларусаў у Польшчы. Захапленні – бег на доўгія дыстанцыі, асабліва марафоны. На рахунку Ю.  Каласоўскага марафоны ў Кіеве, Варшаве, Рызе, Гданьску, Магілѐве, Лодзі, Торуні. На сваіх уроках Юрась Каласоўкі па-майстэрску спалучае лінгвістычныя веды з гісторыяй, геаграфіяй і культурай, дапамагае слухачам не толькі палепшыць уласнае маўленне, але і зразумець і адчуць мову, яе сувязь з нацыянальнай ідэнтычнасцю.

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Як аднавіць свае рэсурсы, энергію і матывацыю

Як аднавіць свае рэсурсы, энергію і матывацыю

Гэта сустрэча для тых, хто адчувае хранічную стомленасць, згубіў матывацыю і шукае хуткі, эфектыўны спосаб аднавіць энергію. У рытме сучаснага жыцця, дзе трэба быць прадуктыўным, сабраным і ўключаным, часта здаецца, што адпачынак - гэта слабасць. Але насамрэч менавіта свядомая паўза становіцца нашай стратэгічнай перавагай. Гэта сустрэча не проста пра расслабленне. Гэта прастора для аднаўлення ўнутранай сістэмы, каб энергія, яснасць і матывацыя зноў пачалі працаваць на вас.

Знята! Базавы курс фатаграфіі для пачаткоўцаў

Знята! Базавы курс фатаграфіі для пачаткоўцаў

Даведацца базавыя рэчы пра фатаграфію, якія дазволяць вам па іншаму паглядзець на працэс фатаграфавання і яго вынікі. Зразумець, як працуе вашая тэхніка, як будаваць кампазіцыю здымка і як карыстацца тым асвятленнем, што маецца навокал. Запрашаем на аўтарскі курс вядомага беларускага фатографа Сяргея Banifacyj Марозава!

Клапоцімся па сваю скуру

Клапоцімся па сваю скуру

Якія бываць тыпы скуры, як нашая скура старэе і як у хатніх умовах правільна даглядаць за ёй, выкарыстоўваючы розную касметыку. Запрашаем на сустрэчу з Кацярынай Кучук, якая ахвотна падзеліцца з вамі карыснымі парадамі і лайфхакамі.