Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Даведацца базавыя рэчы пра фатаграфію, якія дазволяць вам па іншаму паглядзець на працэс фатаграфавання і яго вынікі. Зразумець, як працуе вашая тэхніка, як будаваць кампазіцыю здымка і як карыстацца тым асвятленнем, што маецца навокал.

Запрашаем на аўтарскі курс вядомага беларускага фатографа Сяргея Banifacyj Марозава!

Пасля курса вы зможаце значна палепшыць якасць вашых фотаздымкаў – як тэхнічную, так і ў плане перадачы сэнсаў, якія спрабуеце закласці ў фотаздымак.

У курсе выкарыстоўваецца агромістая колькасць фотаздымкаў для прыкладаў і нагляднасці, 99% якіх – аўтарскія. 

На занятках вы будзеце не толькі пасіўнымі слухачамі, але зможаце аналізаваць прыклады добрых (і не вельмі:) фота разам з выкладчыкам і іншымі курсантамі.

Заняткі адбудуцца 8, 9 і 16 снежня.

Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варашаве, 19.00 па Вільні).

Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны.

Мова: руская.

Просім прайсці простую рэгістрацыю на кожны з іх па спасылках ніжэй!

Пасля гэтага за дзень і за гадзіну да пачатку заняткаў вы атрымаеце нагадванне пра заняткі разам са спасылкай на ЗУМ.

8 снежня:

9 снежня:

16 снежня:

Запісвайся таксама на іншыя нашыя заняткі!

Дата: 16 снежня 2025

Час: 20.00 па Менску

Месца: ЗУМ

Рубрыка:

Запішыся!

Лекцыя cкончылася

Вядучы

Сяргей Banifacyj Марозаў

Мае больш за 20 гадоў досведу ў фота- і відэаздымках. Аўтар 50 персанальных фотавыстаў. Суаўтар (як фатограф) больш за 10 кніг на навуковыя, карпаратыўныя, адукацыйныя і турыстычныя тэмы. Выкладае фатаграфію амаль 15 гадоў прыватна (у тым ліку 10 гадоў ва ўніверсітэце на кафедры журналістыкі).

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Няма бліжэйшых лекцый