Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Чаму барока было так папулярна ў Беларусі, якія асаблівасці меў гэты стыль менавіта на нашых тэрыторыях, з чаго пачаўся класіцызм і ў якіх архітэктурных помніках ён назіраецца часцей за ўсё? Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі ўдзельнікі заключнай лекцыі ў межах курса “Гісторыя архітэктуры Беларусі”, які вядзе Анатоль Сцебурака.

Барока – гэта адметны архітэктурны стыль, які ня толькі ў Еўропе, але і ў Беларусі прайшоў усе гістарычные этапы, і распадаўся на адметныя накірункі, пра якія мы распавядзем далей.

Адным з самых вядомых такіх накірункаў з’ящляецца езуіцкае барока. Ордэн Езуітаў быў заснаваны ў 1540-х гадах і быў вельмі паспяховым сярод іншых каталіцкіх ордэнаў. Менавіта гэты ордэн распаўсюджваў трэнды ня толькі ў архітэктуры, але, так сама, у культуры і адукацыі.

Выдатнымі прыкладамі архітэктуры езуіцкага барока з’яўляюцца касцёлы і калегіумы ў Брэсце, Оршы, Гродна, Мінску, Магілёве, Мсціславе і іншых гарадах.

Гісторыя архітэктуры Беларусі: ад барока да класіцызму

Цікавы прыклад езуіцкага барока быў на беларускім Палессі ў Пінску – Касцёл Святога Станіслава. На жаль, яго ўжо не існуе. У галоўнай частцы фасада касцёла меліся бакавыя крылы, завершаныя паўкружжамі сцен з аркавымі праёмамі, што было адной з найцікавейшых рысаў стылю барока. Некаторыя даследчыкі кажуць, што зараз можна прайсці па кроках з падзямелля Пінскага калегіума да падзямелля касцёла.

Вось што кажа пра езуіцке барока даследчыца гісторыі архітэктуры Тамара Габрусь:

“Калі на пачатку эпохі барока езуіты выступілі сцяганосцамі стылю, то на наступных этапах развіцця беларускага сакральнага дойлідства мясцовыя мастацкія плыні “сармацкага” і “віленскага” барока пачалі ўплываць на злёгку кансерватыўнае езуіцкае храмабудаўніцтва. Гэта выявілася, перш за ўсё, у паступовым фарміраванні 2-вежавага галоўнага фасада (у Іль Джэзу і Нартэкс, вежы на галоўным фасадзе ўвогуле адсутніцаюць); у эвалюцыі фармальных пластычных характарыстык (плоская трактоўка ордэра, дынаміка сілуэта, перавага вертыкальных прапорцый, тэлескапічная структура вежаў і інш.); у змяшэнні клерыкальна-семантычнай ролі трансепта і купала (у кампазіцыі яны часам цалкам адсутнічаюць), што мы лічым тэнденцыяй да кампрамісу ў поліканфесійным грамадстве ВКЛ. У выніку ўзоры езуіцкага храмабудаўніцтва сталі арганічнай часткай сакральнага беларускага дойлідства, а так званае “езуіцкае” барока стала для нашай зямлі, яе гісторыі і культуры сваім, нашым.”

Плынь беларускага архітэктуранага стылю – сармацкае барока, знакамітая асаблівасць архітэктуры ВКЛ, з’яўляецца плынню абарончага архітэктурнага стылю, таму што храмы будаваліся з вежамі, якія засталіся ад храмаў-кастэляў, але не прадугледжвалі хадоў. Такім чынам, візуальна храм быў падобны да замка з невялічкім барбаканам на ўваходзе.

Вобразам і ідэалам плыні сарматызму быў шляхціц-католік, які ў мірны час займаецца гаспадаркай, а ў час вайны выступае як ваяр. Назіралася ўхваленне патрыярхальных адносін на вёсцы паміж панамі, сялянамі і ў шляхецкай сям’і.

Адметныя рысы сарматызму, як культурнай плыні:

  • Традыцыяналізм;
  • Кансерватызм;
  • Ксенафобія (страх або нянавісць да каго-небудзь ці чаго-небудзь чужога, незнаёмага, нязвыклага);
  • Месіянства (рэакцыйнае вучэнне аб збавіцельнай ролі якога‑небудзь народа ў лёсе ўсяго чалавецтва)
  • Паказная набожнасць;
  • Атаясамленне сябе са станам, а не з народам.

Усе гэтыя рысы адлюстроўваліся ў дойлідстве стылю сармацкага барока. Фарны касцёл у Наваградку – адзін з першых прыкладаў гэтага стылю. Акрамя таго, у Наваградку захаваўся прыклад сармацкай культуры пахавання. Мемарыяльная пліта ў памяць аб загінулых у баі з туркамі пад Хацінам. У 1643 годзе па загадзе новагародскага кашталяна Яна Рудаміны-Дусяцкага ў паўночную сцяну капліцы Божага Цела ўмуравана мемарыяльная пліта ў памяць аб браце і паплечніках, якія загінулі ў баі.

Гісторыя архітэктуры Беларусі: ад барока да класіцызму

Храм у Вішнева, пабудаваны ў 1637–41 гг., таксама з’яўляецца выдатным прыкладам сармацкага барока. Двухвежавы будынак з паўкруглай апсідай і нізкімі бакавымі сакрысціямі, унутры храма маюцца прыгожыя каваныя краты з датай будаўніцтва. Адсутнасць барбакана з’яўляецца асаблівасцю гэтага архітэктурнага помніка.

Яшчэ аднім адметным помнікам барока лічыцца Бярозаўскі Кляштар Картэзіянцаў. Кляштар пабудаваны ў 2-й палове XVII стагоддзя італьянскім майстрам Джавані Батыста Джыслені пры фундатарстве Казіміра Льва Сапегі і з’яўляецца помнікам сталага барока. Сёння ад кляштара адноўлена толькі брама, але наведвальнікі могуць прагуляцца сярод маляўнічых руін, якія калісьці былі галерэямі, дворыкамі ці карпусамі з келлямі манахаў.

Віленскае барока – адметнасць архітэктуры на тэрыторыі ВКЛ. Помнікі архітэктуры віленскага барока вызначаюцца маляўнічасцю і легкасцю, вытанчанасцю і вертыкалізмам прапорцыяў, ажурнасцю і пластычнасцю фасадаў

Праца архітэктара Яна Глаўбіца перадае ўсю прыгажосць і глыбіню стылю. Ён будаваў і рэканструяваў шматлікія храмы розных канфэсіяў. Сярод іх – Сафійскі сабор у Полацку,  Касцёл Святога Яна ў Вільні, Касцёл Кармелітаў у Глыбокім, Спаскі Сабор у Магілёве, Фарны Касцёл у Лідзе і іншыя.

Пачатак менавіта віленскага барокка прыходзіцца на перабудову Янам Глаўбіцам Касцёла Кармелітаў Босых у Глыбокім. Зараз гэты храм існуе як праваслаўны. Увогуле драматычная рыса знікнення гэтага стылю супадае са знікненнем Рэчы Паспалітай, як самастойнай дзяржавы.

Якім змянілася архітэктурнае аблічча Беларусі ў XIX – сярэдзіне XX ст. 

Барока саступае месца класіцызму, гэта значыць, што замест хаатычнай забудовы, горад разглядаецца як цэласная спланаваная сістэма, заснаваная на прынцыпах рацыяналізму класічных ідэалаў. З гэтага часу прынцыпы прамавугольнай планіроўкі гарадоў можна пабачыць ў Клімавічах, Суражы, Мсціславе, Чавусах.

Прыклады класіцызму назіраюцца ў панскіх маёнтках таго часу – падоўжаны блок аднапавярховага будынка, шэраг вокнаў, порцік з трохкутным франтонам і сціплы дэкор. Да класіцызму адносяць сядзібу ў Сёмкаве, палац у Нароўлі, Бешанковічах, сядзібу Плятэраў.

Залессе Агінскага “Паўночныя Афіны” вартае асабнага ўзгадвання. Сядзіба зроблена без цокаля і падмурку, з’яўляецца прыкладам ампіра, і была пабудавана архітэктарам Міхаілам Шульцам. Гісторыя Міхаіла Шульца цікавейшая за гісторыю сядзібы, таму што архітэктару было забаронена будаваць. Некаторыя яго праекты абваліваліся ў хуткім часе пасля збудавання. Тым ня менш, сядзібу можна наведаць і сення, прагуляцца па выдатнаму парку і паназіраць за памятнымі камянямі.

Акрамя класіцызму, у гэты перыяд існуюць адметныя помнікі абарончага дойлідства. Косаўскі палац (таксама вядомы як палац Пуслоўскіх) – неагатычны палац у выглядзе абарончага замка. Ансамбль быў пабудаваны на штучна створаным пагорку, а палац разам з паркам займаў плошчу ў 40 га. 

Гісторыя архітэктуры Беларусі: ад барока да класіцызму

За час удзельнікі курса пазнаёміліся з гісторыяй архітэктуры Беларусі ад часоў сакральнага дойлідства полацкай і гарадзенскай школы, павандравалі па кастэлях і абарончых замках ВКЛ, назіралі за Адрадженнем ў беларускай архітэктуры, плынямі барока і класіцызму. 

Большасць з узгаданых архітэктурных помнікаў, пра якія распавядаў Анатоль Сцебурака на курсе, існуе сення, таму самы час звярнуцца да папярэдніх артыкулаў і скласці маршрут для вандровак па Беларусі.

Дзякуем за увагу!

Дата: 16 сакавіка 2023

Час: 18:30

Гісторыя архітэктуры Беларусі

Паглядзець анонс занятка
ГІСТОРЫЯ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ

Вядучы

Анатоль Сцебурака

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Бліжэйшыя заняткі

Уладзімір Караткевіч і яго час

Уладзімір Караткевіч і яго час

Што натхніла хлопчыка Уладзіміра, які нарадзіўся ў цалкам рускамоўнай сям'і стаць нацыянальна свядомым чалавекам? Як яму ўдавалася падманваць цэнзуру і пісаць пра несвабоднае жыццё ўсё, што ён думае і як гэта праходзіла ў друк? Чаму Уладзімір Сямёнавіч не любіў, калі яго называлі рамантыкам? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Васіля Дранько-Майсюка ў Віртуальным універсітэце.

Асобы

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна і адкуль яна ўзялася? Якія ёсць віды мікразеляніны і ў чым іх карысць? Што патрэбна для вырошчвання мікразеляніны? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Яўгена Калача ў Віртуальным універсітэце.

Экалогія

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як пераўвасобіць прынцыпы ўстойлівага развіцця ў эфектыўныя дзеянні? Што такое праекты на прынцыпах устойлівага развіцця і як іх ажыццяўляць? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Алега Сівагракава ў Віртуальным універсітэце. Пасля заняткаў вы будзеце разумець, як лепш пачынаць сваю справу і што можа спрыяць таму, каб яна была ўстойлівая (у розным разуменні гэтага тэрміна), і як атрымліваць асалоду ад жыцця на прынцыпах устойлівага развіцця.

Экалогія