Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Чаму менавіта архітэктурныя помнікі сведчаць пра моц дзяржавы, якія старажытныя будынкі захаваліся на берагах Нёмана ды Дзвіны – гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі удзельнікі першай лекцыі ў межах курса “Гісторыя архітэктуры Беларусі”, які вядзе Анатоль Сцебурака.

У гісторыі архітэктуры Беларусі ёсць сведчанні аб адметных помніках дойлідства рэгіёна, якія, на жаль, не захваліся да нашых дзён. Слухачы курса мелі магчымасць атрымаць уяўленне, як выглядалі знішчаныя часам, войнамі ды пажарамі храмы, даведацца, што зараз знаходзіцца на іх месцы.

Удзельнікі лекцыі даведаліся пра Полацкую і Гарадзенскую школы дойлідства, падрабязна разгледелі гісторыю Каложскай царквы, Замкавай царквы у Ваўкавыску і Менску, даведаліся шмат чаго цікавага пра іншыя помнікі беларускай архітэктуры.

Гісторыя архітэктуры Беларусі: ад Нёмана да Дзвіны

Топ цікавостак з першага занятка па гісторыі архітэктуры Беларусі:

  • Сафійскі сабор у Полацку з’яуляецца першым мураваным храмам Беларусі. Для будаўніцтва храма была запрошана арцель з Візантыі, таму храм быў пабудаваны ў класічным стылі. Каб дабудаваць храм і здабыць званы для Сафіі, князь Усяслаў здзейсніў паход на Ноўгарад. 
  • Пад падмуркам Свята-Еўфрасінеўскай царквы захаваліся вялікія парэшткі будовы ХІІ ст., таму мы можам лічыць гэты храм самым старым храмам, які захаваўся да нашых дзён.
  • Замкавая царква ў Менску так і не была дабудаваная. Мела памер 12 на 12 метраў, і не мала аналагаў па стылю. Яна будавалася магчыма пры ўдзеле польскіх майстроў у раманскім стылі. Месцілася на цяперашняй плошчы 8 Сакавіка ў Менску. Калісці на гэтым месцы быў зроблены муляж падмуркаў.
  • На сённяшні дзень вядома 7 помнікаў Гарадзенскай школы дойлідства. Самы знакаміты з іх Барысаглебская, ці Каложская царква. Да нашых дзён захавалася паўночная і частка заходняй сцяны, астатнія былі дабудаваныя ў  час рэстаўрацый будынку. Самай знакамітай адметнасцю храма з’яўляюцца “галаснікі”, іх вышыня вагаецца ад 38 да 49,5 см, а дыяметр гарлавін 7-8 см.
  • Мала хто ведае пра каложскага вадаліва. Бронзавы акваманіл з Каложскай царквы быў створаны ў Саксоніі ў ХІІІ ст. Ён уяўляе сабой фігуру воіна, які застыў на грузным кані з кароткай шыяй, а паміж вушамі каня ёсць адтуліна, куда налівалася вада. Пабачыць вадаліва можна ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.

На наступнай сустрэчы ў межах гэтага курса (2 сакавіка) вы даведаецеся пра касцёлы ды храмы-крэпасці часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Запісацца на гэты занятак можна па гэтай спасылцы.

Дата: 16 сакавіка 2023

Час: 18:30

Гісторыя архітэктуры Беларусі

Паглядзець анонс занятка
ГІСТОРЫЯ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ

Вядучы

Анатоль Сцебурака

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Бліжэйшыя заняткі

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна і адкуль яна ўзялася? Якія ёсць віды мікразеляніны і ў чым іх карысць? Што патрэбна для вырошчвання мікразеляніны? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Яўгена Калача ў Віртуальным універсітэце.

Экалогія

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як пераўвасобіць прынцыпы ўстойлівага развіцця ў эфектыўныя дзеянні? Што такое праекты на прынцыпах устойлівага развіцця і як іх ажыццяўляць? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Алега Сівагракава ў Віртуальным універсітэце. Пасля заняткаў вы будзеце разумець, як лепш пачынаць сваю справу і што можа спрыяць таму, каб яна была ўстойлівая (у розным разуменні гэтага тэрміна), і як атрымліваць асалоду ад жыцця на прынцыпах устойлівага развіцця.

Экалогія

Фемінітывы: трэнд ці беларуская традыцыя?

Фемінітывы: трэнд ці беларуская традыцыя?

Што такое фемінітывы і інклюзіўная мова? Як ужываць фемінітывы і інклюзіўную мову ў паўсядзённым і прафесійным жыцці? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Дар’і Трафімавай у Віртуальным універсітэце.