Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Якая Атлантыда захавалася пад беларускай зямлёй, чаму ВКЛ лічыцца краінай замкаў, і дзе ў тыя часы знаходзіўся абарончы пояс Вялікага Княства Літоўскага – гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі удзельнікі другой лекцыі ў межах курса “Гісторыя архітэктуры Беларусі”, які вядзе Анатоль Сцебурака.

Наша спадчына: кастэлі ды храмы часоў ВКЛ

Архітэктура часоў узмацнення ВКЛ мела татальна абарончы характар. Таму пераважна на тэрыторыі краіны зараз захаваліся абарочныя замкі, ці замкі-кастэлі. Замкамі-кастэлямі ў Заходняй Еўропе называлі невялікія мураваныя замкі, які звычайна мелі адну ці две вежы і будаваліся ў нізіннай мясцовасці на штучным насыпе.

Чаму ВКЛ ліцыцца краінай замкаў? У XIV – XV ст. бый створаны абарончы пас ВКЛ, які складаўся з мураваных замкаў: Вільня, Коўна, Трокі, Меднікі, Крэва, Гародня, Ліда, Наваградак, Луцк і іншыя. У тыя часы мураваныя замкі – гэта не проста сцены, а тое, за што чапляліся людзі, каб выжыць.

Крэўскі замак, як і большасць замкаў ВКЛ, пабудуваны літоўскай цэглай-пальчаткай з выкарыстаннем трохслаёвай “лускавай тэхнікі муроўкі”: звонку гэта сцены з цэглы, а ў сярэдзіне камяні, рэшткі цэглы, вапна. Таксама, пры пабудове Крэўскага замка выкарыстоўвалася балтыйская, ці вендзкая муроўка. Княжацкая вежа Крэва выглядала ў тыя часы вельмі прадстаўніча, але Першая Сусветная Вайна прайшла праз Крэва, таму часткова замак быў разбраны і разабраны на цэглу. Зараз ён аднаўляецца і перетвараецца ў турыстычнае месца.

Трокскі замак пачаў будаваць Кейстут, а скончыў Вітаўт Вялікі. Замак нясе адначасова абарончую функцыю і функцыю княжацкай рэзідэнцыі. Палац складаецца з двух карпусоў і вежы-данжона. З цягам часу замак ператварыўся ў маляўнічыя руіны, але потым быў адноўлены.

Меднікі – самы вялікі абарончы замак-кастэль у ВКЛ, яго ўнутраная плошча складае каля 2 га. Двор быў абнесены мураванымі сценамі таўшчынёй да 2 м. і вышынёй да 14–15 м.

Наваградскі замак – калісці самы вялікі замак Княства Літоўскага. Менавіта ў ім праходзіла каранаванне Міндоўга. Спачатку ў замку рабілі драўляныя ўмацаванні, потым з’віліся мураваныя часткі. Зараз захаваліся Шчытоўка і Касцельная вежа. Замак не аднойчы перажываў трансформацыі, але сёння у нас ёсць магчымасць паглядзець на рэшткі моцы ВКЛ.

Лідскі замак быў пабудаваны ў 1330-я гг. паводле даручэння князя Гедыміна. Уваходзіў у лінію абароны ад крыжакаў разам з Наваградкам, Крэвам, Трокамі і Меднікамі. З цягам часу замак захаваў муры, але вежы не захаваліся, таму яны дабудаваны.

Што ў гэтыя часы адбывалася з культавым дойлідствам у Беларусі?

Адметнымі рысамі таго часу былі заняпад полацкай і гарадзенскай школ дойлідства старажытна-рускага перыяду, перавага драўлянага дойлідства, з’яўленне першых гатычных храмаў у XIV стагоддзі.

Першымі такімі храмамі былі касцёлы Яна Хрысціцеля ва Уселюбе, Св. Тройцы ў Ішкалдзі, Усіх Святых у Наваградку, Св. Пятра і Паўла ў Іўі.

Адметнай старонкай дойлідства ў часы ВКЛ былі храмы-крэпасці, на некаторых з іх мы спынімся крыху падрабязней.

Полацкая Сафія –  інкастэляваны храм, які пад патрабаваннем часу ашчэрваўся вежачкамі, каб здавалася, што гэта не храм, а маленькі замачак з каванымі кратамі,, якія выпадалі ў выпадку, калі трэба спыніць ворага.

Ішкалдзь з’яўляецца не самым старым, але найменш змененым па знешнім выглядзе храмам. Касцёл быў папубадаваны з арнаментаванай цэглы і быў насыпаны вал, таму што людзі рыхтаваліся да абароны і вайны. На фасадзе і па бакох касцёла ёсць контрфорсы, якія надаюць дынаміку і дапамагаюць вытрымаць канструкцыю. 

Топ цікавостак з другога занятка па гісторыі архітэктуры Беларусі:

  • Пры будаванні Крэўскага замка выкарыстоўвалася балтыйская муроўка, від муроўкі, калі праз два лажкі ідзе адзін тычок.
  • У замках таго часа знаходзяць кафлю, яна звычыйна нагадвае вазу ці збан. Калі вы убачылі кафлю ў музеі, то гэта сапраўдныя экспанаты таго часу.
  • У Беларусь ёсць тры конныя помнікі, і адзін з іх знаходзіцца ў Лідзе. Знакаміты князь ВКЛ Гедымін вярнуўся ў сваю гістарычную прастору. 
  • Латэрея Скрабніца некаторы час праводзіла праграму аднаўлення замкаў Беларусі, друкавала іх на білетах, таму што за частку грошай была набыта цэгла для замкаў.

На наступнай сустрэчы ў межах гэтага курса (9 сакавіка) вы даведаецеся пра магнацкія рэзідэнцыі і бажніцы эпохі барокка ды класіцызму.

Запісацца на гэты занятак можна па гэтай спасылцы.

Дата: 16 сакавіка 2023

Час: 18:30

Гісторыя архітэктуры Беларусі

Паглядзець анонс занятка
ГІСТОРЫЯ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ

Вядучы

Анатоль Сцебурака

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Бліжэйшыя заняткі

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна і адкуль яна ўзялася? Якія ёсць віды мікразеляніны і ў чым іх карысць? Што патрэбна для вырошчвання мікразеляніны? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Яўгена Калача ў Віртуальным універсітэце.

Экалогія

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як пераўвасобіць прынцыпы ўстойлівага развіцця ў эфектыўныя дзеянні? Што такое праекты на прынцыпах устойлівага развіцця і як іх ажыццяўляць? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Алега Сівагракава ў Віртуальным універсітэце. Пасля заняткаў вы будзеце разумець, як лепш пачынаць сваю справу і што можа спрыяць таму, каб яна была ўстойлівая (у розным разуменні гэтага тэрміна), і як атрымліваць асалоду ад жыцця на прынцыпах устойлівага развіцця.

Экалогія

Фемінітывы: трэнд ці беларуская традыцыя?

Фемінітывы: трэнд ці беларуская традыцыя?

Што такое фемінітывы і інклюзіўная мова? Як ужываць фемінітывы і інклюзіўную мову ў паўсядзённым і прафесійным жыцці? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Дар’і Трафімавай у Віртуальным універсітэце.