Якой была эпоха Адраджэння ў Беларускай архітэктуры і чым звычайнае барока адрозніваеца ад беларускага – гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі ўдзельнікі трэцяй лекцыі ў межах курса “Гісторыя архітэктуры Беларусі”, які вядзе Анатоль Сцебурака.
Рэнесанс – эпоха ў гісторыі культуры Еўропы, які прыпадае на XIV-XVII стст, якая была своеасаблівым мастом паміж еўрапейскай культурай Сярэднявечча і Новага часу.
Пад Адраджэннем разумелася імкненне аднаўлення “страчаных ведаў”, найперш антычных.
У Беларусі ў XVI ст. адраджаць асабліва не было чаго, таму што ў нас не было эпохі антычнасці.
Таму Адрадэнне пакінула глыбокі след у ВКЛ не ў сацыяльна-палітычным жыцці, а ў духоўна-культурніцкім.
Рэнэсанс на тэрыторыі Беларусі непадзельна звязаны з такімі імём італьянкі Боны Сфорцы, жонкі Жыгімонта І Старога. Менавіта яна і прынесла на нашыя землі значную частку новых культурніцкіх ідзей. У часы Боны Сфорцы ў беларускую архітэктуру прыйшлі замкі-палацы замест замкаў-кастэляў.
Горад ВКЛ пачынае па-іншаму сабе уяўляць – ёсць сцены, басціёны, іншыя фартыфікацыі, таму няма сэнсу ўнутры будаваць яшчэ адзін абарончы замак.
Першы прыклад палацу часоў Адраджэння ВКЛ – Ніжні замак у Вільні. Ён быў пабудаваны ў стылі італьянскага рэнесансу, меў форму няправільнага пяцікутніка, велічныя трохпавярховыя ўсходняе і паўднёвые крылы, якія выходзілі ва ўнутраны дворык аркадным клуатрам (драўляная арачная галерэя вакол усяго збудавання (лямуса, сырніцы і інш.) у традыцыйным беларускім дойлідстве).
Мірскі замак таксама належыць да часоў Рэнесансу. Яго лічуць мураваным палацам, дзе спалучаецца абарончая функцыя, элементы часоў готыкі, Адраджэння і познія напластаванні, характэрныя стыліцы барока і рамантызму. Побач з замкам у пачатку XVII ст. быў пабудаваны сад паўднёва-італьянскага рэнесанснага тыпу.
Часы Рэнесансу адбіліся і на Гародні. Дакладна не вядома, хто ў 1580 годзе перабудаваў змрочны замак Вітаўта (цяперашні Стары Замак) у палац ў стылі нямецкага маньерызму. Па адных звестках гэта быў архітэктар Юзаф Ройтан, паводле іншых – Санці Гучы.
Славуты Гальшанскі замак меў прыгожыя неабарончыя рысы, але вакол яго быў выкапаны абарончы роў. Зараз ад замка засталіся закансерваваныя руіны, па якім бачна, что замак генетычна звязаны з фламандскай архітэктурай. Па гэтай спасылцы можна пагуляць па замку ў фармаце відэа 360.
Гаштольдаў замак у Геранёнах вядомы тым, што тут калісці адбыўся шлюб Гаштольда і Барбары Радзівіл. Маленькі замак 27 на 27 метраў, вакол якога былі велізарныя модныя італьянскія мураваныя фартыфікацыі.
Ёсць легенда і пра замак Боны Сфорцы, які быў пабудаваны ў Рагачове. Гэтай легенды прытрымліваліся і многія даследчыкі, але зараз ужо даказана, што гэта хутчэй за ўсё містыфікацыя.
Яшчэ адной адметнасцю позняга Рэнэсансу ў Беларусі сталі Кальвінскія зборы – адметныя помнікі рэлігійнай архітэктуры. У палове XVI – пач. XVII ст. налічвалася 198 такіх збораў. Некаторыя з іх паўсталі на месцы храмаў іншых канфесій, а некаторыя былі пабудаваныя. Да нашых часоў дайшлі Кальвінскія зборы ў Смаргоні і Заслаўі.
Сярод іншых рэлігійных помнікаў архітэктуры таго часу трэба ўзгадаць Быхаўскую сінагогу – помнік архітэктур позняга Адраджэння.
Беларускае барокка вызначалася спалучэннем заходне-еўрапейскіх уплываў з візантыйскімі і мясоцовымі традыцыямі. Вызначаюцца тры перыяды беларускага барока: ранняе, сталае, позняе, ці “віленскае барока”.
Большасць архітэктурных будынкаў беларускага барокка – гэта культавыя будынкі: Свята-Духаўская царква ў Воршы, Царква Святога Мікалая ў Магілёве, гарадзенскі Бернардынскі Кляштар, Гарадзенская фара і іншыя.