За кошт чаго можна пражыць на вёсцы ўстойліва і шчасліва, эканамічна стабільна, у сацыяльным камфорце і з прыязнасцю да навакольнага асяроддзя? Пра гэта ў час заключных у вясновым сезоне Віртуальнага Універсітэту заняткаў распавядзе Мікола Матрунчык. Больш за 20 год ён жыве ў беларускай вёсцы і на ўласным прыкладзе добра знаёмы з усімі нюансамі вядзення вясковай гаспадаркі. […]
Чаму УСТОЙЛІВАЕ РАЗВІЦЦЁ – гэта не толькі “Cool!”, але і адначасова і падмурак для поспеху? Прычым, ва ўсялякіх сферах дзейнасці, часта розных па тэматыцы і па масштабе справах – ад прафесійных да асабістых? Што вымусіла чалавецтва заняцца тэматыкай устойлівасці? Як спалучыць традыцыі і інавацыі? Навошта нам ведаць пра комплекснасць і міждысцыплінарнасць? Чаму мы, людзі, можам […]
Чаму польскі ўрад прымае такія рашэнні адносна Беларусі і яе грамадзян, што чакае беларускіх імігрантаў у Польшчы, ці пагоршыцца стаўленне да беларусаў — гэтая і іншыя пытанні абмяркоўвалі ўдзельнікі чарговага курса ў Віртуальным Універсітэце, які правёў магістрант Варшаўскага Універсітэта Макс Кохан. Агулам адносіны Польшчы да Беларусі з’яўляюцца часткай гэтак званай “усходняй палітыкі”. Усходняя палітыка Польшчы […]
Францыск Скарына — мецэнат, асветнік, выбітны дзеяч, якога ведае кожны беларус і кожная беларуска. Больш за тое – Францыск Скарына паўплываў таксама на ўвесь Еўрапейскі свет у эпоху Адраджэння. Тым не менш, у гісторыі ён застаецца для нас загадкавай персонай. З цікавымі фактамі з жыцця Першадрукара студэнтаў Віртуальнага Універсітэту знаёміў Аляксандр Паршанкоў. Прычын таго, што […]
Па адукацыі філосаф. Пасля працы ў Нацыянальным гістарычным музэі і Цэнтры імя Скарыны АН РБ 30 год кіраваў рознымі грамадска-царкоўнымі арганізацыямі. Жыву больш за 20 год у вёсцы. Выгадавалі там з жонкай пяцярох дзяцей. Усцяж свайго вясковага быцця рэфлексую над тым, за кошт чаго можна пражыць на вёсцы ўстойліва і шчасліва - эканамічна стабільна, у сацыяльным камфорце і экалагічнай прыязнасці.
Вядомы эксперт па пытаннях устойлівага развіця. Займаецца гэтай тэмай амаль 20 гадоў і спалучае ў ёй навукова-даследчы падыход, праектную дзейнасць і асабістыя жыццёвыя практыкі. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт, былы прафесар БДУ, аўтар больш за 250 публікацый, у тым ліку кніг (адна з іх – на ангельскай мове). Мэнэджар, эксперт і кансультант многіх міжнародных праектаў пад эгідай Еўрапейскага Саюза, USAID, ПРААН, сааўтар больш 40 стратэгій устойлівага развіцця – ад нацыянальных, да лакальных – у Беларусі і Украіне. Вывучаў досвед устойлівага развіцця ў мностве краінаў свету, з’яўляецца сябрам Еўрапейскага вясковага парламенту (European Rural Parliament). І адначасова – захапляецца садаводствам, рэалізуе ідэі ўстойлівага развіцця на вясковай сядзібе, і папулярызуе іх праз курсы, семінары, публікацыі, праекты. Лічыцца евангелістам устойлівага развіцця ў Беларусі.
Былы выкладчык матэматыкі, краязнаўца і філятэліст, аўтар кніг па Бібліі і філятэліі, кнігі «Маё мястэчка Луна-Воля»