Глядзіце запіс вэбінару вядомага беларускага журналіста і краязнаўца Глеба Лабадзенкі, праведзенага ў красавіку 2020 года ў межах цыклу адкрытых лекцый “Універсітэту Залатога Веку”.
“Я вандрую па краіне больш за 20 гадоў і заўважаю розныя асаблівасці беларускіх помнікаў архітэктуры: дзесьці вежачка ёсць, дзесьці шпіль, дзесьці зубцы і я зразумеў, што нашу краіну смела можна называць краінай замкаў!” – кажа Глеб падчас свайго выступлення.
Па словах Глеба, зараз у Беларусі захавалася 12 замкаў, палова з якіх знаходзяцца ў Гарадзенскай вобласці.
Падрабязней пра лекцыю, праведзеную Глебам Лабадзенка чытайце тут.
17 верасня 2020