Слухайце рэкамендацыі вядомага гарадзенскага псіхолага Паўла Джулая, запісаныя вясной 2020 года ў межах цыклу адкрытых лекцый “Універсітэту Залатога Веку”.
З дапамогай гэтага відэа вы даведаецеся:
– чым адметныя адносіны бацькоў з дарослымі дзецьмі;
– якія перакананні ў адносінах бацькоў і дзяцей могуць правакаваць канфлікт;
– на што варта звяртаць увагу, каб прадухіліць канфлікты або знізіць іх дэструктыўны ўплыў;
– як захоўваць самавалоданне і дзе знаходзіць падтрымку ў сітуацыях складаных адносін з дарослымі дзецьмі.
Пяць парадаў Паўла Джулая па падтрымцы гарманічных адносінаў паміж бацькамі і дарослымі дзецьмі:
1. Бацькі і дзеці самыя блізкія і родныя людзі (хоць адносіны могуць быць рознымі), але гэта не азначае, што хтосьці павінен адпавядаць чыімсьці чаканнем.
2. Дзеці – іншыя людзі, не тыя, кім вы іх памятаеце з дзяцінства.
3. Зяць альбо нявестка не павіны вам падабацца альбо не падабацца – выбар вашага дзіцяці трэба проста прыняць.
4. Клопат і апека павінны памяншацца з узростам дзіцяці.
5. Усе будуць у выйгрышы, калі бацькі будуць займацца сваім жыццём больш, чым жыццём дарослых дзяцей.
Падрабязней пра лекцыю, праведзеную Паўлам Джулаем, чытайце тут.
18 верасня 2020