Што такое асабістыя фінансы, як кіраваць асабістымі фінансамі – гэтыя і іншыя пытанні будуць разгледжаны падчас онлайн-вэбінару 29 верасня а 12 гадзіне, які будзе праводзіць Бабруйская “Акадэмія 50+”.
Эканоміка – гэта неад’емная частка жыцця сучаснага свету. Уменне правільна весці гаспадарку на ўзроўні як сям’і, так і дзяржавы варта ў прыярытэце сярод усіх навыкаў.
Лекцыю будзе праводзіць Алена Чыпсанава – бізнес-трэнер, кансультант па кіраўніцкаму кансалтынгу, эксперт па фінансавай пісьменнасці, мае вышэйшую эканамічную адукацыю, досвед працы ў банкаўскай сферы.
Вэбінар будзе праходзіць на платформе ZOOM.
Далучыцца да яго можна па спасылцы.
Ідэнтыфікатар: 826 9232 4263
Пароль: 496284
Па праблемах пры падключэнні можаце тэлефанаваць па нумары +375 29 129 69 06 – Святлана.
28 верасня 2020