Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Беларуская мова сярод моў свету, арфаграфія сучаснай беларускай мовы, аканне і яканне, асаблівасці націску, запазычаная лексіка ў беларускай мове – гэтыя і многія іншыя тэмы прапаноўвае для вывучэння і практыкавання Сяргей Зелянко ў сваім аўтарскім онлайн курсе “Беларуская мова. Проста пра складанае” на платформе нашага сайту.

У прапанаваным курсе кожная тэма суправаджаецца шэрагам гульнёвых заданняў, якія дапамагаюць яе засвоіць і замацаваць набытыя веды і ўменні.

Дадзены курс можа праходзіць кожны ахвотны для гэтага трэба зрабіць некалі крокаў:

  1. Зайсці на сайт Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку www.online.uzv.by 
  2. У верхняй панэлі справа націснуць гузік “Курсы”
  3.  У адчыненым акне націснуць на курс “Беларуская мова. Проста пра складанае”

Затым пачынайце праходзіць курс і атрымоўваць веды і задавальненне.

З'явіўся онлайн курс па беларускай мове!

Аўтар курса Сяргей Зелянко – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аўтар навукова-папулярных і вучэбных выданняў па беларускай мове.

Стварэнне онлайн курсаў і вучэбных відэа для Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку прадаўжаецца, сачыце за навінамі на нашым сайце www.online.uzv.by.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі