“Віртуальнае падарожжа па Польшчы” – пад такой назвай рэалізоўваўся ў першым семестры ва “Універсітэце Залатога Веку” анлайн клуб польскай мовы, спікерам якога была Катажына Рэмбеза.
У кожнага жадаючага была магчымасць палепшыць свае навыкі размовы на польскай мове.
У дыялогавай форме Катажына размаўляла са студэнтамі пра кухню, цікавыя месцы, падзеі, прыроду, архітэктуру і іншыя тэмы.
Ніжэй размешчаны поўны запіс дзвюх заняткаў Катажыны Рэмбеза.
З кастрычніка 2020 года ў праграме “Універсітэт Залатога Веку” таксама стартаваў анлайн курс па італьнскай мове, пад кіраўніцтвам карэннага італьянца Даміяна Грэка.
Тэмы падчас заняткаў былі самымі разнастайнымі ад кулінарыя да мастацтва.
Поўны запіс дзвюх лекцый можна прагледзіць ніжэй.
04 студзеня 2021