Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Адкрытыя онлайн лекцыі і курсы гэтага сезона будуць доўжыцца да канца траўня. Свае заяўкі на правядзенне заняткаў даслалі ўжо больш за 30 патэнцыйных выкладчыкаў ВУЗВ з розных гарадоў Беларусі, а таксама з Ізраіля, Канады, Расіі, Узбекістана, Украіны.

Адкрытыя онлайн лекцыі будуць адбывацца тройчы на тыдзень – па панядзелках, чацьвяргах і суботах. Іх расклад з’явіцца ў хуткім часе на нашым сайце. Там жа хутка з’явіцца і расклад онлайн-курсаў, якія будуць складацца з 4-8 заняткаў кожны.

Збор прапановаў тэмаў лекцый і курсаў будзе доўжыцца да 1 сакавіка.

Новы цыкл заняткаў Віртуальнага ўніверсітэту стартуе 18 лютага

Дасылаць свае прапановы і запытваць дадатковую інфармацыю можна па адрасе uzv.hrodna@gmail.com (з пазнакай ВУЗВ).

Мэтай працы Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку з’яўляецца пашырэнне доступу сталых людзей да атрымання ведаў і ўменняў, карысных для жыцця ў сучасным грамадстве, спрыянне самарэалізацыі сталых людзей.

Віртуальны ўніверсітэт заснаваны сябрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі