Хутка шукаць неабходную інфармацыю ў інтэрнэце, правяраць праўдзівасць інфармацыі, навучыцца самім ствараць старонкі ў сацсетках, дзяліцца цікавымі гісторыямі, фатаграфіямі з сябрамі і знаёмымі, разумець, як уладкованы свет медыя, засвоіць асновы крытычнага мыслення – і гэта далёка не поўны пералік ведаў і ўменняў, якія вы засвоіце ў межах курсу!
Калі? Заняткі ў рамках курса пачнуцца 19 сакавіка 2021 г. i будуць праходзіць кожны панядзелак і пятніцу да 3 траўня 2021 г. з 17.30 да 19.00
Дзе?
г. Гродна, вул. Будзённага, 48а, аўдыторыя 63.
Арыентыр – будынак Польскага консульства. Праезд грамадскім транспартам да прыпынку “вул. Будзёнага “,” Сабор “,” Чыгуначны вакзал “,” Заапарк “.
Хто праводзіць заняткі?
Аляксей Шота, галоўны рэдактар вэб-партала Hrodna.Life,
Іна Максімчык, каардынатарка “Школы Сучаснай Журналістыкі” ў Гродна,
Вольга Ганчарук, асістэнтка дырэктаркі праграмы “Універсітэт Залатога Веку” (УЗВ) і выкладчык камп’ютэрных і іншых курсаў ва УЗВ.
Як запісацца?
Па тэлефоне +375 29 292 01 81 (Вольга альбо Ганна).
Што трэба мець з сабой?
Пажадана прыходзіць на заняткі са сваімі ноўтбукамі, планшэтамі або смартфонамі. Калі гэта праблематычна – не бяда! Захопіце нататнік, ручку і фіксуйце карысную інфармацыю, якую будзеце атрымліваць у час заняткаў, каб затым патрэніравацца дома.
Выкладчыкі курсу будуць рыхтаваць таксама для вас раздаткавыя матэрыялы з рознага кшталту парадамі, падказкамі, спасылкамі на дадатковую інфармацыю.
Прыкладная праграма курса:
Занятак 1. Уводзіны. Што такое медыяпісьменнасць і якія кампетэнцыі неабходныя медыяпісьменным сталым людзям.
Занятак 2. Пошукавыя сістэмы: як яны ўладкованыя. Вучымся ўводзіць правільныя запыты.
Занятак 3. Як забяспечыць сваю лічбавую бяспеку ў інтэрнэце
Занятак 4. Як праверыць праўдзівасць інфармацыі, якую выдае нам інтэрнэт: вучымся вызначаць фэйкі і факты махлярства і маніпуляцыі.
Занятак 5. Як уладкаваная праца медыя: функцыі СМІ і журналістаў.
Занятак 6. Што такое крытычнае мысленне і чаму яго важна “уключаць” падчас медыаспажывання.
Занятак 7. Глядзім і чытаем навіны, адрознічаючы меркаванні ад фактаў, праўду ад хлусні.
Занятак 8. Прапаганда, маніпуляцыя: як выжыць у эпоху інфармацыйных войнаў.
Занятак 9. Медыя і стэрэатыпы, мова варожасці.
Занятак 10. Як стварыць і падтрымліваць сваю старонку ў сацыяльных сетках.
Занятак 11. Як стварыць цікавую гісторыю і падзяліцца ёй з іншымі людзьмі.
Занятак 12. Якімі анлайн сэрвісамі можна карыстацца для стварэння сваіх паведамленняў і гісторый для медыя.
Занятак 13. Этычныя нормы, якія важна памятаць пры падрыхтоўцы ўласных медыя-матэрыялаў.
Занятак 14. Дзе і як шукаць інфармацыю аб грамадска-карысных ініцыятывах, да якіх можна далучыцца.
Занятак 15. Як публічна напісаць пра грамадска-значныя пытанні так, каб пра гэта даведалася як мага больш людзей.
Праграма ініцыяваная грамадскім аб’яданнем “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) і ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна).
12 сакавіка 2021