COVID і пандэмія – гэта ўжо не новыя для нас словы. Гэта рэальнасць, у якой увесь свет, у тым ліку і Беларусь, існуе ўжо год. Рэальнасць напружанасці і новага, складанага досведу. У такой сітуацыі важна памятаць пра сябе, пра сваё здароўе, ведаць пра тое, як аднаўляцца пасля каронавіруса, спраўляцца са стрэсавымі сітуацыямі.
Мы запрашаем у “Школу Здаровага Даўгалецця” людзей залатога веку (55+).
Удзельнікаў чакаюць чатыры дні інтэнсіўных трэнінгаў са спецыялістамі ў сферы медыцыны, псіхалогіі і аздараўленчай гімнастыкі. Гэта будуць практыка-арыентаваныя сустрэчы з вопытнымі экспертамі.
Падчас Школы Вы даведаецеся:
- якія рэакцыі псіхікі ў сітуацыі нявызначанасці і стрэсу можна лічыць нармальнымі, а якія рэакцыі патрабуюць павышанай увагі і дапамогі;
- якія асаблівасці трэба ўлічваць падчас узаемадзеяння з людзьмі, якія знаходзяцца ў сітуацыі працяглага стрэсу;
- якія існуюць спосабы дапамогі і самадапамогі ў стрэсавай сітуацыі;
- што такое постковідны сіндром і як ацэньваць паказнікі здароўя, каб пазбегнуць ускладненняў пасля ковіду;
- як можна папярэджваць асобныя захворванні;
- як палепшыць свой фізічны і псіхічны стан, нягледзячы на пандэмію.
Падчас Школы Вы навучыцеся:
- распазнаваць стрэс, трывогу і іншыя эмацыйныя станы;
- выяўляць і працаваць з перакананнямі, якія ўзмацняюць стрэсавы стан;
- прыёмам псіхалагічнай самадапамогі;
- аказваць першую псіхалагічную дапамогу блізкім;
- аднаўляцца пасля перанесенай ковід-інфекцыі;
- рабіць спецыяльную дыхальную гімнастыку;
- практыкаванням па падтрыманню інтэлектуальных функцый, здароўя суставаў і арганізму ў цэлым;
- метадам самамасажу твару;
- правільнаму дагляду за ўзроставай скурай.
Для ўдзелу ў “Школе Здаровага Даўгалецця” запоўніце, калі ласка, кароткую анкету.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне +375 33 634 10 41.
“Школа здаровага даўгалецця” праводзіцца ў Гродна другі год запар. У мінулым годзе заняткі Школы былі прысвечаныя прафілактыцы дэменцыі і дапамозе людзям, якія пакутуюць ад яе.
Даведацца, як прайшла мінулагодняя Школа можна тут.
“Школа Здаровага Даўгалецця” дзейнічае сёлета ў межах пілотнай праграмы “Нікога не пакінуць у адзіноце”, якая падтрымліваецца Праграмай падтрымкі Беларусі ўраду ФРГ.
Арганізатарамі Школы з’яўляюцца ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар”.
17 сакавіка 2021