Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

На чарговай лекцыі Віртуальнага Універсітэта Залатога Веку слухачычы даведаліся як выбраць прыдатную методыку для ўмацавання і захавання памяці для сябе і сваіх блізкіх, як адрозніць методыку, якая працуе, ад той, якая не працуе.

Выкладчыца Алена Яшчанка падзялілася карыснымі практыкаваннямі і парадамі, як захаваць памяць.

Паглядзець лекцыю можна ніжэй:

З раскладам заняткаў на сакавік можна пазнаёміцца па спасылцы

Мэтай працы Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку з’яўляецца пашырэнне доступу сталых людзей да атрымання ведаў і ўменняў, карысных для жыцця ў сучасным грамадстве, спрыянне самарэалізацыі сталых людзей.

Заняткі універсітэта даступныя і для людзей іншых пакаленняў.

Віртуальны ўніверсітэт заснаваны сябрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

У кастрычніку 2020 г. Віртуальны Універсітэт Залатога Веку быў названы адной з лепшых практык грамадзянскай адукацыі ў краінах Усходняга Партнёрства, а таксама Расіі.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі